Лохавыя
Лохавыя | |
Elaeagnus angustifolia — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Ружакветныя (Rosales) |
Сямейства | Лохавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Elaeagnaceae Juss. | |
Лохавыя (Elaeagnaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 3 роды і каля 60 відаў[1] або каля 98 відаў[2].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнікі гэтага сямейства — хмызьнякі або дрэвы, вечназялёныя або лісьцеападныя. Уся расьліна густа ўкрыта лускавата-зорчатым адзеньнем, што часта дае яму шараваты ці серабрысты выгляд. Лісьце без прылісткаў з цэлымі палямі, супротыўнае, чарговае або ў кольцах. Сухі плод акружаны мясістым гіпантыем і таму вельмі падобны на ягаду ці касьцянку. Кветкі адзіночныя альбо ў кароткіх суквецьцях. Пялёсткі адсутнічаюць. Тычачак 4–8. Насеньне 1 на плод[3][4].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджваньне: Паўночная Амэрыка (ЗША і Канада), Эўразія, Малэзія, паўночна-ўсходняя Аўстралія — умераныя і трапічныя рэгіёны; таксама даволі шырока культывуецца[2][3][4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 02.02.2020 г. (анг.)
- ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 02.02.2020 г. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 02.02.2020 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |