Dr. Theiss
Dr. Theiss | |
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасьцю[d] |
---|---|
Заснаваная | 1978 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | |
Dr. Theiss — нямецкая група кампаніяў, якая вырабляе лекі, лекавую касмэтыку і сродкі гігіены. Штаб-кватэра — у Гомбургу, Заарлянд.
Апроч уласна брэнду Dr. Theiss, улучае Lacalut, Natursana, Долгит, Medipharma cosmetics. Налічвае каля дзьвюх тысячаў работнікаў, у тым ліку каля 510 у Гомбургу і каля 500 у Расеі.
Фінансаваньне рэжыму Лукашэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле аналізу рэклямных ролікаў на прапагандысцкіх тэлеканалах рэжыму Лукашэнкі, праведзенага 15—21 лістапада 2021 году кампаніяй НКА Libereco і Прафэсійным зьвязам беларусаў у Вялікай Брытаніі, Dr. Theiss займаў дзявятае месца колькасьцю разьмешчанай платнай рэклямы, чым фактычна працягваў фінансаваць тэлеканалы Лукашэнкі за кошт рэклямных сродкаў, нягледзячы на шматлікія задакумэнтаваныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі[1].
У адказе на запыт Deutsche Welle кампанія афіцыйна паведаміла, што Dr. Theiss «далёкая ад палітыкі», і што яна захоўвае абавязаньні аб рэкляме ў Беларусі на 2021 год, а права перагледзець сваю далейшую стратэгію пакідае за сабой[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Western companies continue to advertise heavily on Lukashenko’s TV stations, Libereco, 6.12.2021.
- ^ «Мы далёкія ад палітыкі». Нямецкая кампанія Dr. Theiss адказала на крытыку за рэкляму на БТ, Радыё Свабода, 8 сьнежня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт кампаніі (рас.)