Dasyproctidae

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Dasyproctidae
Dasyprocta leporina — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
ПадатрадHystricomorpha
СямействаDasyproctidae
Бінамінальная намэнклятура
Dasyproctidae
Bonaparte, 1838

Dasyproctidae — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 2 сучасныя роды і 15 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць амэрыканскія трапікі ад поўдня Мэксыкі да паўночна-ўсходняй Аргентыны. Многія віды жывуць у пустэльнях і сухіх лугах. Выкапныя рэшткі вядомыя ад самага пачатку алігацэну Паўднёвай Амэрыкі[2][3].

Гэта ўмерана буйныя грызуны вагой каля 2 кг. У іх стройнае і грацыёзнае цела з тонкімі і доўгімі нагамі. Заднія канечнасьці прыкметна даўжэй пярэдніх; кіпцюры вострыя, капытападобныя. Галава вялікая, вушы маленькія, але прыкметныя, а вочы вялікія. Хвост кароткі. Валасяны полаг грубы, але мае выразны бляск; колер ад амаль чорнага да жаўтлява-карычневага на спіне, а ніжняя частка звычайна больш бледная, а доўгія валасы над крупам могуць быць кантрасна афарбаваныя. Зубная формула: 1/1, 0/0, 1/1, 3/3 = 20 зубоў[3][2].

Гэтыя жывёлы звычайна адзінокія, але іх часам можна ўбачыць невялікімі групамі вакол канцэнтрацыі ежы. Яны звычайна траваедныя — спажываюць садавіну, арэхі, лісьце і нават карані. Dasyproctidae — хуткія бягуны[3][2].

Сыстэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сямейства Dasyproctidae

  • род Dasyprocta (агуты) — віды D. azarae, D. coibae, D. croconota, D. fuliginosa, D. guamara, D. iacki, D. kalinowskii, D. leporina, D. mexicana, D. prymnolopha, D. punctata, D. ruatanica, D. variegata
  • род Myoprocta (акучы) — віды M. acouchy, M. pratti
  • выкапныя роды †Alloiomys, †Australoprocta, †Branisamys, †Incamys, †Neoreomys, †Megastus, †Palmiramys

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 23.10.2021 г.
  2. ^ а б в Myers, P. (2001) Dasyproctidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 23.10.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 229. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)