Бярозкавыя
Выгляд
(Перанакіравана з «Convolvulaceae»)
Бярозкавыя | |
Бярозка палявая (Convolvulus arvensis) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Пасьлёнакветныя (Solanales) |
Сямейства | Бярозкавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Convolvulaceae Juss. | |
Бярозкавыя (Convolvulaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 53 роды і 1660 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы або хмызьнякі, часта з малочным сокам. Лісьце чарговае, суцэльнае, простае або складанае, адсутнічае ў паразытычных відаў. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя; чашалісьцікаў і пялёсткаў звычайна 5. Плод — каробачка, радзей ягада або арэхападобны. Насеньне звычайна трохкутнае, гладкае або апушанае[2].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджаныя ў трапічных, субтрапічных і ўмераных рэгіёнах[3][2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 30.11.2019 г. (анг.)
- ^ Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 30.11.2019 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |