Colt M1911
| Colt M1911 | |
|---|---|
Colt M1911A1 | |
| Тып | пісталет |
| Краіна паходжаньня | ЗША |
| Гісторыя выкарыстаньня | |
| Пэрыяд выкарыстаньня | з 1911 |
| Выкарыстаньне | Армія ЗША |
| Гісторыя вытворчасьці | |
| Канструктар | Дж. М. Браўнінг |
| Адзінак створана | больш за 2 млн |
| Характарыстыкі | |
| Вага | 1247 гр (зараджаны);
|
| Даўжыня | 216 мм |
| Даўжыня ствала | 127 мм |
| Патрон | .45 ACP
|
| Пачатковая хуткасьць кулі: |
260 м/с |
| Прыцэльная далёкасьць |
50 м |
| Від боясілкаваньня | набой на 7 ці 6 (для .38) патронаў |
| Прыцэл | адкрыты |
Colt M1911 (Colt Government) — пісталет фірмы Colt, больш вядомы пад пазначэньнем М1911 (камэрцыйнае пазначэньне фірмы Кольт — Government model, што можна перакласьці як «Урадавая Мадэль»), быў распрацаваны ў ЗША Джонам Мозэсам Браўнінгам у пачатку ХХ стагодзьдзя, і ў 1911 годзе прыняты на ўзбраеньне Войскам ЗША. У 1926 годзе пісталет мінуў частковую мадэрнізацыю, і з тых часоў па сярэдзіну 1980-х гадоў заставаўся на сапраўднай ваеннай службе пад пазначэньнем М1911А1, стаўшы, такім чынам, самым доўгажывучым вайсковым пісталетам. У Войсках ЗША ён быў заменены пісталетам Beretta 92 (вайсковае пазначэньне М9), але і пагэтуль М1911 застаецца адным з самых папулярных пісталетаў у ЗША.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1890—1900-я гады Дж. М. Браўнінг падаў патэнтную заяўку на пісталеты новай канструкцыі. Празь некалькі гадоў фірмай Colt былі створаны пісталеты на аснове гэтай новай канструкцыі, такія як M1902 (калібра .38) і M1905 (калібра .45). У выніку пасьпяховай работы фірмы, быў створаны пісталет які здолеў канкурантаваць зь пісталетамі іншых амэрыканскіх вытворцаў. Новы пісталет атрымаў назву Colt M1911 і атрымаў статус «урадавай зброі». Калі не лічыць невялікіх зьмен у канструкцыі, то гэты пісталет праслужыў у якасьці штатнай зброі да 1982 году. Пісталет вельмі зарэкамэндаваў сябе на працягу Першай сусьветнай вайны, а выяўленныя недахопы паслужылі базай для мадыфікацыі канструкцыі. У выніку новы пісталет атымаў назву M1911A1. Гэтым пісталетам у гады Другой сусьветнай вайны былі ўзброены ўсе афіцэры і сяржанты амэрыканскіх сухапутных войск, а таксама некаторыя іншыя пехацінцы.
Характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Канструктар: Джон Мозэс Браўнінг
- Маса: 1075 гр (без патронаў)
- Даўжыня: 216 мм
- Даўжыня ствала: 127 мм; 108 мм (М1911 Commander); 76 мм (М1911 Defender)
- Калібр: .45 ACP (11,43мм); .38 Super (для M1911A1)
- УСМ: курковы адзінарнага дзеяньня
- Боязабяспячэньне: аднашараговы магазын на сем ці шэсьць патронаў (М1911 Defender)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Colt M1911 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||