Checker Taxi

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Checker Taxi — амэрыканская таксаматорная кампанія. Уладальнікам Checker Taxi быў імігрант з Расеі Морыс Маркін, якому прыналежала таксама аўтамабілебудаўнічая кампанія Checker Motors Corporation, аўтамабілі якой выкарыстоўваліся ў таксапарку Checker Taxi.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Морыс Маркін, кравец з Чыкага, стаў уладальнікам кампаніі Markin Automobile Body, якую ён атрымаў у якасьці аплаты доўгу ў 15000 даляраў. Markin Automobile Body вырабляла аўтамабільныя кузавы для кампаніі Commonwealth Motors, прадавалае аўтамабілі пад маркаю Mogul.

Неўзабаве Commonwealth Motors апынулася на грані банкруцтва, аднак у яе быў кантракт на пастаўку аўтамабіляў з Checker Taxi (прыватная таксаматорная кампанія з Чыкага, якая на той момант ніяк не была злучана з Маркіным). Маркін вырашыў займець кантракт з Checker Taxi, аб’яднаўшы сваю кампанію Markin Automobile Body з Commonwealth Motors.

Натхнёны Джонам Герцам, стварылым у 1910 таксаматорную кампанію ў Чыкага (пасьля атрымалае назва Yellow Cab Company), Маркін у 1924 пачынае паступова скупляць Checker Taxi, атрымаўшы поўны кантроль над кампаніяю ў 1937 годзе. Маркін ідзе паводле бізнэс пляну Герца, уводзячы адзіныя тарыфы і ўніформу для таксыстаў.

У 20-х гадах паміж кампаніямі Маркіна і Герца вылілася цьвёрдая канкурэнцыя. Сытуацыя асабліва напалілася пасьля таго, як у хату Маркіна была кінута запальная бомба. Пасьля гэтага інцыдэнту Маркін вырашае перанесьці Checker Taxi у горад Каламазу, штат Мічыган.

Checker Taxi стала першаю кампаніяю, якая наймала чарнаскурых кіроўцаў.

Маркін прадаў Checker Cab Эрэту Лябачу Корду, аднак выкупіў яе назад у 1936 годзе.

Гертц прадаў сваю дзель у Yellow Cab Маркіну, які неўзабаве набыў адну траціну Parmalee, гэтак атрымаўшы кантроль і над Parmalee і над Yellow Cab.

У 1964 штат Нью-Ёрк абвінаваціў Маркіна і Checker у парушэньні антыманапольнага заканадаўства. Абвінавачваньні засноўваліся на тым, што Маркін валодае найбуйнаю таксаматорнаю кампаніяю і кампаніяю якая вырабляе аўтамабілі, тым самым перашкаджаючы закупам аўтамабіляў таксі іншых вытворцаў.

Апошні кэб Marathon быў выраблены ў 1982 годзе, пасьля чаго Checker спыніў выпуск аўтамабіляў. Кампанія стала вырабляць дэталі для кампаніі General Motors да студзеня 2009 году, калі было абвешчана о банкруцтве[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]