Перайсьці да зьместу

Барбарысавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Berberidaceae»)
Барбарысавыя
Барбарыс звычайны (Berberis vulgaris) — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадКазяльцовакветныя (Ranunculales)
СямействаБарбарысавыя
Бінамінальная намэнклятура
Berberidaceae Juss.
ITIS 18811 ·

Барбарысавыя (Berberidaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 14 родаў і каля 700 відаў[1].

Травы шматгадовыя або хмызьнякі, рэдка невялікія дрэвы. Сьцеблы з шыпамі або бязь іх. Лісьце чарговае, супратыўнае або прыкаранёвае, простае. Кветкі ў суквецьці. Чашалісьцікаў 6–9. Пялёсткаў 6. Тычачак 6. Плод — ягада, каробачка, лісьцянка, сямянка. Насеньне ад 1 да шматлікіх[2].

Распаўсюджаныя перш за ўсё ў паўночнай умеранай зоне і на субтрапічных гарах[2].

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Flora of China Праверана 09.11.2019 г.  (анг.)