Перайсьці да зьместу

Autobahn

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Autobahn
Альбом Kraftwerk
Выдадзены лістапад 1974
Запісаны 1974
Жанр электронная музыка · краўт-рок
Працягласьць 42:27
Выдавец Philips/Vertigo
Прадусар Конрад Плянк і Kraftwerk
Храналёгія Kraftwerk
Ralf und Florian
(1973)
Autobahn
(1974)
Radioaktivität
(1975)

Autobahn — альбом нямецкага гурту Kraftwerk, які выйшаў у 1974 годзе. Гэта першы канцэптуальны альбом гурта (але пяты альбом з улікам пачатковай фазы іх творчасьці), прысьвечаны паездцы па аўтабане.

Autobahn зьяўляецца яскравым прыкладам раньняй электроннай музыкі 1970-х гадоў, які паўплываў на далейшае фармаваньне электроннай музыкі як стылю, нягледзячы на тое, што сам ён не зьяўляецца на 100 % электронным (на ім прысутнічаюць флейта, гітара, скрыпка). Галоўная кампазыцыя альбому — Autobahn доўжыцца амаль 23 хвіліны і прысьвечана пачуцьцям, якія ўзьнікаюць падчас паездкі па аўтабане. Кароткая (3 хвіліны) радыёвэрсія сынглу дазволіла Kraftwerk стаць вядомымі за межамі Нямеччыны.

Сьпіс кампазыцыяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. Autobahn — 22:43
  2. Kometenmelodie 1 — 6:26
  3. Kometenmelodie 2 — 5:48
  4. Mitternacht — 3:43
  5. Morgenspaziergang — 4:04

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Autobahn на сайце muz-prosvet.com