7,62×51 мм
7,62×51 мм | |
---|---|
Патроны 7,62×51 мм у параўнаньні з батарэйкай АА | |
Тып зброі, дзе выкарыстоўваецца Патрон: | снайпэрскія вінтоўкі, кулямёты |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Час стварэньня: | 1947 год |
Вытворца: | AAA-Ammunition |
Характарыстыкі: | |
Даўжыня патрона, мм: | 69,85 |
Сапраўдны калібр кулі, мм: | 7,85 |
Маса кулі, г: | 7,8-13,6 |
Дыямэтар шыі набойніцы, мм: | 8,77 |
Дыямэтар пляча набойніцы, мм: | 11,53 |
Дыямэтар асновы набойніцы, мм: | 11,94 |
Маса парахавога зараду, г: | 2,38-3,06 |
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с: | 840 |
Энэргія кулі, Дж: | 3600 |
Выява на Вікісховішчы: | Category:7.62x51 mm NATO |
7,62×51 мм (.308 Winchester, T65, афіцыйнае пазначэньне — 7.62 NATO) — стандартны вінтовачна-кулямётны боепрыпас краін-удзельніц NATO. Прыняты на ўзбраеньне ў 1954 годзе пад пазначэньнем T65, пасьля неаднаразова мадэрнізаваны.
Гэты патрон распрацоўваўся пасьля Другой сусьветнай вайны як палегчаны варыянт састарэлага .30-06 Springfield (7,62×63 мм), у разьліку на дасягненьне той жа балістыкі і энэргетыкі боепрыпасу пры памяншэньні яго памераў за кошт меншага па масе набоя больш магутнага і сучаснага пораху ў паменшанай набойніцы.
У выніку амэрыканскага палітычнага ціску дадзены патрон быў прыняты на ўзбраеньне краін-чальцоў NATO, нават тых, якія мелі на той момант больш пэрспэктыўныя напрацоўкі (напрыклад, брытанскі прамежкавы патрон .280 British або нямецкі 7,92 мм Kurz). Аднак досьвед баявога ўжываньня паказаў яго залішнюю для аўтаматычнай зброі магутнасьць, таму пасьля ён быў выцесьнены малаімпульсным патронам 5,56×45 мм. У цяперашні час шырока выкарыстоўваюцца толькі снайпэрскія і грамадзянскія варыянты дадзенага патрона.
У патроне ўжываюцца ўсё дазволеныя для выкарыстаньня ў вайскоўцаў мэтах кулі — звычайныя, трасавальныя, бранябойныя і іншыя. Набойніца як правіла вырабленая з латуні, часам выкарыстоўваецца сталь.
Па характарыстыках прыкладна адпавядае расейскім патронам 7,62×54 мм R.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]7,62×51 мм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў