.280 British

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
.280 British

Тып патрона: Прамежкавы патрон
Краіна-вытворца: Вялікабрытанія
Гісторыя:
Выкарыстаньне: Вялікабрытанія
Гісторыя вытворчасьці:
Час стварэньня: 1945 год
Характарыстыкі:
Маса Патрона, г: 9
Даўжыня патрона, мм: 65
Сапраўдны калібр кулі, мм: 7,2
Дыямэтар шыі набойніцы, мм: 8
Дыямэтар пляча набойніцы, мм: 11,4
Дыямэтар асновы набойніцы, мм: 11,9
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с: 770
Энэргія кулі, Дж: 2680
Выява на Вікісховішчы: Category:.280 British

.280 British (7×43 мм) — прамежкавы патрон, створаны ў Вялікабрытаніі ў канцы 1940-х гадоў. Гэта патрон з востраканцовай абалонкавай куляй калібрам 7 мм (0,280 цалі) і набойницай бутэлькавай формы, без выступаючай закраіны, даўжынёй 43 мм.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заканьчэньня Другой сусьветнай вайны ангельцы, сустрэўшы на палях бітваў новы патрон для штурмавой вінтоўкі — 7.92 Kurz пачалі праграму па замене ўжо вельмі шаноўнага, але састарэлага на той час патрона .303 British, які ўжо плянавалася замяніць раней (але тады перашкодзіла напружаная сітуацыя з вытворчасьцю стралковай зброі ў краіне).

Мэтай ангельскіх распрацоўнікаў было стварэньне патрона, які смог бы замяніць патрон .303 British ва ўсіх прызначаных для яго выкарыстаньня выглядах зброі: кулямёце Bren, вінтоўцы Enfield N4 і кулямёце Vickers, а таксама падыходзіў бы для штурмавых вінтовак. Такім чынам, гэты патрон павінен быў валодаць падобнымі балістычнымі характарыстыкамі з патронам для паўнавартаснай баявой вінтоўкі, але пры гэтым мець як мага малую аддачу і выбліск пры стрэле.

Пасьля пасьпяховых выпрабаваньняў патрон прымаецца на ўзбраеньне Брытанскага войска ў 1951 годзе пад пазначэннем «Rifle, Automatic, caliber .280, Number 9 Mark 1». Пад дадзены тып патрона пачалася весьціся распрацоўка кулямёта TADEN і аўтаматаў Enfield EM-1 і Enfield EM-2. Аднак у гэтым жа (1951) годзе пад ціскам ЗША новы ўрад Вялікабрытаніі прымае рашэньне аб пераходзе на «паменшаны» амэрыканскі вінтовачны патрон 7,62×51 мм, больш магутны і дальнабойны, але малападыходзячы для ручной аўтаматычнай зброі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

.280 Britishсховішча мультымэдыйных матэрыялаў