41-ы батальён дапаможнай паліцыі
41-ы батальён дапаможнай паліцыі | |
Гады існаваньня | 10 ліпеня 1941—? |
---|---|
Краіна | Нацысцкая Нямеччына |
Уваходзіць у | Шуцманшафт (украінская дапаможная паліцыя) |
Тып | пяхота |
Колькасьць | 1086 чалавек |
Дысьлякацыя | Менск |
Войны |
Другая сусьветная вайна Нямецка-савецкая вайна |
Вядомыя камандзіры | лейтэнант Аляксандар Ялавы |
41-ы батальён дапаможнай паліцыі, раней 1-ы батальён дапаможнай паліцыі — фармаваньне ўкраінскае дапаможнае паліцыі, якое дзейнічала на Беларусі. Складалася таксама й з расейцаў.
Шлях батальёну
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1-ы батальён
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Клепша, улетку 1941 году ў Менску зь ліку вызваленых з палону ваеннапалонных ўкраінскае нацыянальнасьці быў сфармаваны асобны паліцыйны батальён у колькасьці 910 чалавек, узятых з лягераў Менску й ваколіцаў. Батальён характаразаваўся поўнай адсутнасьцю надзейных ўкраінскіх камандоўцаў, недастатковай колькасьцю камандоўцаў зьвязаў і дружынаў, адсутнасьцю аснады, недастатковасьцю памяшканьняў для разьмяшчэньня. Узімку 1941-1942 гадоў гэты батальён быў падзелены на два ўкраінскія ахоўныя паліцыйныя батальёны (41-ы і 42-і).
Аднак паведамленьні Клепша, падвяргаюцца сумневам. Паводле наяўных у НАРБ дакумэнтаў і матэрыялаў, першы дапаможны паліцыйны батальён быў сфармаваны 10 ліпеня 1941 року ў мястэчку Беластоку з вайскоўцаў-украінцаў і тых, хто «жадаючы палегчыць сваё становішча выдаваў сябе за ўкраінцаў».
У жніўні 1941 году батальён у колькасьці 481 чалавека прыбыў у Менск. Ён разьмяшчаўся ў былой артылерыйскай школе на Камароўцы. Першапачаткова называўся 1-м батальёнам, а некалькі пазьней у Менску быў арганізаваны 2-і батальён, які атрымаў назву «рабочы батальён». Пазьней 1-ы быў перайменаваны ў 41-ы, а наваствораны — у 42-і. У абодвух батальёнах было 1086 чалавек. 41-ым батальёнам камандаваў лейтэнант Аляксандар Ялавы, а 42-м — лётнік, лейтэнант Кручкоў.
41-ы батальён
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кастрычніку 1941 году 1-я рота 41-га батальёну прымала ўдзел у расстрэле габрэяў. Гэта адбылося ў памяшканьні былое шостае калёніі НКУС па Танкавай вуліцы, за чыгуначным пераездам. Менскі падпольнік Рафаэль Бромбэрг, які у кастрычніку 1942 году прыбыў за лінію фронту, распавёў пра гэта пры апытаньні работніку Беларускага штабу партызанскага руху (БШПР):
Мне вядома са слоў салдата ўкраінскага батальёну. Гэта быў першы масавы разгром. У калёнію прывезьлі габрэяў з гета на машынах, трымалі суткі ў двары пад падстрэшкам. Затым загадалі зьняць зь сябе ўсю вопратку й прывялі да краю выкапаных ямаў. Выстраілі ў чаргу 1-ю роту ўкраінскага батальёну паліцыі, якая стаіць у Менску па Шырокай вуліцы, у будынку казармы 38-га кавпалку, і загадалі салдатам адкрыць агонь. Пасьля першае каманды не было ніводнага стрэлу. Падалі другую каманду «Агонь»! - пачуліся 2-3 стрэлы ў паветра. Пасьля гэтага немцы адвялі украінцаў, прывезьлі дзьве бочкі спірту, напаілі іх. Потым другi раз пабудавалі украінцаў, за іх сьпінамі ўсталі нямецкія аўтаматнікі. Тады ўкраінцы адкрылі агонь... Ня ўсе кінутыя ў ямы былі дабітыя. У места пачалі сьцякацца цяжкапараненыя, жанчыны зь дзецьмі, звар’яцелыя маці несьлі на руках мёртвых дзяцейАрыгінальны тэкст (рас.)Мне известно со слов солдата украинского батальона. Это был первый массовый разгром. В колонию привезли евреев из гетто на машинах, держали сутки во дворе под навесом. Затем приказали снять с себя всю одежду и привели к краю вырытых ям. Выстроили в шеренгу 1 роту украинского батальона полиции, которая стоит в Минске по Широкой улице, в здании казармы 38-го кавполка, и приказали солдатам открыть огонь. После первой команды не было ни одного выстрела. Подали вторую команду «Огонь»! — раздались 2-3 выстрела в воздух. После этого немцы отвели украинцев, привезли две бочки спирта, напоили их. Затем вторично построили украинцев, за их спинами встали немецкие автоматчики. Тогда украинцы открыли огонь... Не все брошенные в ямы были добиты. В город начали стекаться тяжелораненные, женщины с детьми, обезумевшие матери несли на руках мертвых детей
За зімовы кругабег батальён некалькі разоў ўзбройваўся, а затым раззбройваўся, што тлумачылася няўстойлівым маральна-псыхалягічным станам асабовага складу. Да траўня 1942 году масавых пераходаў да партызанаў не было. Масавы пераход пачаўся з траўня 1942 году. 41-м і 42-м батальёнамі камандаваў Залеўскі — арганізатар ўкраінскіх батальёнаў. Залеўскі — мл. лейтэнант РСЧА, зь ім разам дзейнічаў Яшчанка. Узначальваў увесь гарнізон украінец-немец Гумэр, які добра размаўляў па-расейску.
Да асабістага складу ўжывалі наступныя рэпрэсіі: ў кастрычніку 1941 году 12 чалавек выпілі й пачалі сьпяваць савецкія песьні. Немцы пасадзілі іх на гаўптвахту, а пасьля лупцавалі розгамі. Калі нехта своечасова ня зьявіцца ў батальён або не адсалютуе — білі палкамі. Форма ўкраінскіх батальёнаў у асноўным чырвонаармейская, за выключэньнем цэшкі з жоўтага матэрыялу на пілётках, а пасьля асабісты склад 41-га батальёну быў аснаджаны ў летувіскімі мундзірамі.
41-ы й 42-і батальёны складаліся з былых ваеннапалонных, а часткова з добраахвотнікаў. Мабілізацыя папаўненьня была немагчымая як з-за ненадзейнасьці ўкраінскіх ваеннапалонных, так з-за адсутнасьці ўкраінскіх добраахвотнікаў. З гэтае прычыны, Клепш у сваім выступе прамаўляў, што празь некаторы час нямецкія ўлады будуць вымушаныя зьліць гэтыя батальёны.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Dmitrij A. Żukow, Iwan I. Kowtun, Русские эсэсовцы, 2010
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксей Ліцьвін. Местная вспомогательная полиция на территории Беларуси (июль 1941 – июль 1944 гг.) (рас.). — 2011-12-13. Архіўная копія.
Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |