2-я армія (Нямецкая імпэрыя)
2 Армія | |
2. Armee | |
Сьцяг штабу арміі (1871—1919) | |
Гады існаваньня | 2 жніўня 1914 — 1919 |
---|---|
Краіна | Нямецкая імпэрыя |
Падпарадкаваньне | Генэральны штаб Нямецкай імпэрыі |
Уваходзіць у | Райхсгэер |
Тып | Пяхота |
Функцыя | Палявая армія |
Удзел у | |
Вядомыя камандзіры |
Генэрал-палкоўнік Карл фон Бюлаў, Генэрал ад інфантэрыі Фрыц фон Белоў Генэрал кавалерыі Георг фон дэр Марвіц |
2-я а́рмія (па-нямецку: 2. Armee / Armeeoberkommando 2 / A.O.K. 2) — вайсковае аб’яднаньне армейскага узроўню імпэрскай Нямецкай арміі падчас Першай сусьветнай вайны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 годзе на базе III Армейскай Інспэкцыі.
Удзельнічала ў баявых дзеяньнях у складзе Заходняга фронту. Галоўнай задачай арміі, згодна з плянам Шліфэна, была падтрымка манэўра 1-ай арміі з мэтай абкружыць левы флянг францускай арміі каля Парыжу. 20 жніўня 2-ая армія аблажыла і 25 жніўня ўзяла ланцуг крэпасьцяў вакол Намюру і ваявала супраць францускай 5-ай арміі пад началам генэрала Шарля Ланрэзака ў бітвах пры Шарлеруа 23—24 жніўня 1914 году і пры Сэн-Кантэне 29 — 30 жніўня 1914 году.
2-я армія несла асноўны цяжар атакі войскаў Антанта у бітве на Соме.
Напрыканцы вайны 2-я Армія ўваходзіла ў Групу армій Рупрэхта Баварскага.
Баявы склад на 1914 год
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камандуючыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Генэрал-палкоўнік Карл фон Бюлаў (1914)
- Генэрал ад інфантэрыі Фрыц фон Белоў (1915—1916)
- Генэрал кавалерыі Георг фон дэр Марвіц (1916—1918)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Hermann Cron Imperial German Army 1914-1918: Organisation, Structure, Orders of Battle. — Helion & Company ltd, 2002. — ISBN 1-874622-70-1