1983 (сэрыял)
Выгляд
1983 | |
па-польску: 1983 | |
Жанр | тэлевізійная драма[d] і alternate history television series[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Распаўсюд | Netflix |
Дата выхаду | 30 лістапада 2018[1] |
Краіна | |
Мова | польская мова |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
1983 — польска-амэрыканскі антыўтапічны дэтэктыўны тэлесэрыял, дзеяньні якога адбываюцца ў альтэрнатыўнай будучыні 2003 году. Першы польскі сэрыял, створаны для Netflix.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1983 годзе ў Польшчы адбылася сэрыя тэрактаў супраць спэцслужбаў, якія зьмянілі гісторыю. Праз дваццаць гадоў працягваюць існаваць ПНР, СССР і ўсе сацыялістычныя краіны Ўсходняй Эўропы. Падзеі ў альтэрнатыўным сьвеце часам супадаюць з рэальнымі (вайна ў Іраку, вайна ў Чачэніі), але ёсьць і адрозьненьні (прэзыдэнт ЗША ў 2003 годзе — Альбэрт Гор).
Пачынаючы сьледзтва па справе самагубства падлетка, інспэктар Народнай міліцыі Анатоль пачынае падазраваць у гэтай справе нешта больш сур’ёзнае.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Робэрт Вэнцкевіч — сьледчы афіцэр Анатоль Януў
- Мацей Мусял — Кайэтан Скроўран
- Міхаліна Альшанска — Афэлія «Эфі» Ібрам
- Анджэй Хыра — міністар Уладыслаў Ліс
- Зофья Віхлач — Караліна Ліс, дачка міністра, дзяўчына Кайэтана Скроўрана
- Міраслаў Збраевіч — генэрал Казімеж Сьвентабур
- Ева Блашчык — Марыя Героўска
- Войцех Калярус — Мікалай Траян, галоўны камэндант СБ
- Эдыта Альшуўка — Юлія Стэнпінска, намесьніца камэндатна міліцыі
- Томаш Улосак — Якуб Сухапарскі
- Агнешка Жулеўска — Мая Скроўран, маці Кайэтану
- Агнешка Глінска — Ангэліка Тажэцка
- Мацеўш Касьсюкевіч — Каміль Затонь, афіцэр СБ
- Ву Ле Хонг — Бао Ху («Дзядзька»)
- Клайў Расэл — Вільям Кэйцінг