Перайсьці да зьместу

18-я армія (Нямецкая імпэрыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
18 Армія
18. Armee

Сьцяг штабу арміі (1871—1919)
Гады існаваньня 22 сьнежня 1917 — 2 студзеня 1919
Краіна Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Нямецкая імпэрыя
Падпарадкаваньне Генэральны штаб Нямецкай імпэрыі
Уваходзіць у Райхсгэер
Тып Пяхота
Функцыя Палявая армія
Удзел у

Першая сусьветная вайна
Заходні фронт

Вядомыя камандзіры Генэрал ад інфантэрыі Оскар фон Гут’ер

18-я а́рмія (па-нямецку: 18. Armee / Armeeoberkommando 18 / A.O.K. 18) — вайсковае аб’яднаньне армейскага ўзроўню імпэрскай Нямецкай арміі падчас Першай сусьветнай вайны. Была сфармавана 22 сьнежня 1917 году ў Францыі на базе групы арміяў Войрша. Удзельнічала толькі ў баявых дзеяньнях на Заходнім фронце.

Гісторыя баявых дзеяньняў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

18 армія была адной з трох арміяў (разам з 17-й і 19-й), якія былі ўтвораны напрыканцы 1917 (пачатку 1918) году з войскаў, якія былі перакінутыя з Усходняга фронту. Яны павінны былі прыняць удзел у Вясновым наступе Людэндорфа. Немцы адчувалі, што гэта адзіны шанц для перамогі да таго, як прыбудзе вялікая армія зь неабмежаванымі рэсурсамі з ЗША. Таксама немцы мелі часовую перавагу над супернікамі, у 50 дывізіяў якія яны зьнялі з Усходняга фронту пасьля падпісаньня Берасьцейскага міру.

Пад канец вайны ўваходзіла ў склад групы арміяў Кронпрынца.

Баявы склад на 30 кастрычніка 1918 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

18-я армія ўвесь свой час існаваньня была пад камандаваньнем генэрала ад інфантэрыі Оскара фон Гут’ера.

  • Cron, Hermann (2002). Imperial German Army 1914–18: Organisation, Structure, Orders-of-Battle [first published: 1937]. Helion & Co. ISBN 1-874622-70-1.
  • Ellis, John; Cox, Michael (1993). The World War I Databook. Aurum Press Ltd. ISBN 1-85410-766-6.