Перайсьці да зьместу

Дванаццаць апосталаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «12 вялікіх апосталаў»)
Дванаццаць апосталаў, XIV ст., Масква

Дванаццаць апосталаў — дванаццаць бліжэйшых вучняў і пасьлядоўнікаў Ісуса Хрыста, якія суправаджалі Хрыста падчас Яго зямной дзейнасьці й якія сталі пачынальнікамі хрысьціянскай царквы. Згодна Эвангельлям Ісус абраў Дванаццаць апосталаў, якія дапамагалі Яму ў служэньні, а пасьля свайго ўваскрэсеньня паслаў адзінаццаць зь іх (за мінусам Юды Іскарыёта) зь Вялікім Паручэньнем для распаўсюджваньня Свайго вучэньня ўсім народам. Паводле ўсходне-хрысьціянскай традыцыі згодна з Эвангельлем ад Лукі ў Хрыста было таксама семдзесят апосталаў.

Апостал Павал (ён жа Саул з Тарса), ня быў з дванаццаці або сямідзесяці, але пасьля звароту ў хрысьціянства стаў называцца «апосталам язычнікаў» (Рым. 11:13) і сьцьвярджаў, што атрымаў ад ўваскрэслага Ісуса Вялікае Даручэньне, гэтак жа як і адзінаццаць. Павал не адносіў свой тытул апостала да дванаццаці, спасылаючыся на тое, што ён не варты гэтага тытулу, таму што гнаў царкву.

Раньні пэрыяд хрысьціянства ў жыцьці апосталаў называецца Апостальскім стагодзьдзем. Дванаццаць апосталаў часта называюць дванаццацьцю вучнямі.

Агульнае апісаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Джэймс Ціссо, Павучэньне апосталаў.

Апосталы паказаны ў Новым Запавеце як Галілейскія яўрэі, большасьць зь іх мела габрэйскія імёны, але некаторыя зь іх мелі і грэцкія.

У Марка 6:7-13 сьцьвярджаецца, што Ісус першапачаткова паслаў гэтых дванаццаць апосталаў па парах (таксама ў Мацьв. 10:5-42, Лк. 9:1-6) у гарады Галілеі. У тэксьце гаворыцца, што Ён загадаў ім вылечваць хворых і выганяць дэманаў, а ў Эвангельлі ад Мацьвея нават уваскрашаць мёртвых. Яны таксама даручыў «нічога не браць у шлях, апрача аднаго кія: ні хлеба, ні паперніка, ні грошай у іх кашальку, але абувацца ў просты абутак і не насіць дзьвюх вопратак», і што, калі ў якім горадзе іх не прымуць, яны павінны страхнуць пыл з сваіх ног, што будзе для таго гораду абвінавачваньнем падчас Страшнага Суда.

Пазьней згодна Бібліі дванаццаці апосталаў было даручана прапаведаваць Эвангельле «ўсім народам». Апостал Павал падкрэсьліваў важную ролю дванаццаці апосталаў ў царкве, калі ён казаў, што Божая царква «уцьверджаныя на аснове апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста краевугольным каменем». (Эф. 2:19-20)

Дванаццаць апосталаў у сінаптычных Эвангельлях

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кананічныя Эвангельля даюць розныя імёны дванаццаці апосталаў. Згодна зь сьпісамі ў кожным з трох сінаптычных Эвангельляў, дванаццаць, якіх выбраў Ісус, і «якіх ён назваў апосталамі», былі:

Мацьвея 10:1-4 Марка 3:13-19 Лука 6:12-16
Сымон, якога завуць Пётар Сымон, якога імя Ён перамяніў на Пётар Сымон, якога назваў Пётар
Андрэй, яго брат Андрэй Андрэй, яго брат
Якаў, сын Зэвядзееў Якаў Зэвядзееў Якаў
Ян, яго брат Ян брат Якава (і надаў ім імя Боаргенес) Ян
Піліп Піліп Піліп
Барталамей Барталамей Барталамей
Тамаш Тамаш Тамаш
Мацьвей, мытнік Мацьвей Мацьвей
Якаў, сын Алфееў Якаў Алфееў Якаў Алфееў
Тадэй Тадэй Юда, сын Якава
Сымон Зілот Сымон Зілот Сымон, якога завуць Зілот
Юда Іскарыёт, які Яго выдаў Юда Іскарыёт, які Яго выдаў Юда Іскарыёт, які быў здраднік

У сінаптычных Эвангельлях падаецца, што Ісус браў з Сабою Пятра, Якава і Яна падчас Свайго Перамяненьня, а таксама падчас малітвы на Гефсіманіі. У Эвангельлі ад Марка падаецца, што нават дванаццаць не маглі разумець сэнс цудаў і прытчаў Ісуса.

Дванаццаць апосталаў у Эвангельлі ад Яна

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Эвангельлі адзначана толькі частка апосталаў:

  • Пётар
  • Андрэй (пазначаны як брат Пятра)
  • «Сыны Зэвядзея» (Ян ды Якаў)
  • Піліп
  • Нафанаіл
  • Фама (таксама званы Блізьнюк) (11:16), (20:24), (21:02)
  • Юда Іскарыёт
  • Юда (не Іскарыёт) (14:22) (верагодна, Тадэй)

Зь іх толькі Нафанаіла няма ў сьпісах ў іншых Эвангельлях. Ён традыцыйна атаясамліваецца з Барталамеем, хоць гэтае атаясьненьне й некаторымі аспрэчваецца. Тры апосталы наогул не згадваецца ў Эвангельлі паводле Яна, іх імёны: Якаў, сын Алфееў, Мацьвей і Сымона Кананіт (Зілот).

Сьмерці дванаццаці апосталаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна хрысьціянскай традыцыі ўсе апосталы, акрамя аднаго былі забіты, толькі Ян дажыў да пажылога ўзросту. Толькі сьмерць Якава, сына Зэвядзея, апісана ў Новым Запавеце, і дэталі іншых сьмерцяў зьяўляюцца прадметам легенд і паданьняў. У некаторых выпадках існуе амаль поўная аднадушнасьць у традыцыях, і ў іншых выпадках, існуюць самыя розныя і непасьлядоўныя апісаньні.

Юда Іскарыёт, першапачаткова адзін з дванаццаці, памёр пасьля суда над Ісусам. Мацьвея 27:5 кажа, што ён павесіўся, а Дзеі 1:18 удакладняюць, што цела Юды ўпала, расчыніліся, і яго «вантробы выпалі». Мацьвій быў абраны на яго месца, як адзін з дванаццаці.

З адзінаццаці апосталаў (без уліку Юды Іскарыёта) згодна з хрысьціянскай традыцыяй вызначаны пахаваньні толькі сямі: