Перайсьці да зьместу

Якаў Алфееў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Якаў Алфееў (апостал)»)
Статуя апостала Якава ў палацы Мафра, Партугалія.

Я́каў, сын Алфееў (па-грэцку: Ἰάκωβος, Iakōbos) — адзін з дванаццаці апосталаў Ісуса Хрыста, ягонае імя прыведзенае ўва ўсіх трох сынаптычных Эвангеллях у сьпісах апосталаў. Яго часта атаясамліваюць зь Якавам меншым (па-грэцку: Iacobos хо Mikros, Ἰακώβος ο μικρος паводле Марка 15:40), шырока вядомы пад гэтым імем паводле царкоўных традыцыяў. Ягонае імя таксама пішуць з надпісам «маленькі», «нязначны», «меншы» альбо «малодшы» (у адпаведнасьці зь перакладам).

Якаў, сын Алфееў, рэдка ўзгадваецца ў Новым Запавеце. Яго патрэбна адрозьніваць ад Якава, брата Ісуса (Гал.1:19), важнага лідэра царквы Новага Запавету, і Якава, сына Зэвядзея, яшчэ аднаго з дванаццаці апосталаў.

Якаў, сын Алфееў, часта атаясамліваецца зь Якавам Меншым, які згадваецца толькі тры разы ў Бібліі, кожны раз у дачыненьні да ягонае маці. У Марка 15:40 гаворыцца пра "Марыю, маці Якава малодшага й Язэпа", а ў Марка 16:1 і Мацьвея 27:56 кажацца пра «Марыю, маці Якава». Ён рэдка атаясамліваецца зь Якавам, традыцыйна зводным братам Ісуса.

З нагоды таго, што сярод дванаццаці апосталаў быў ужо іншы Якаў (Якаў, сын Зэвядзея), атаясамленьне Якава Алфеева з «Якавам меншым» мае сэнс. (Якава, сын Зэвядзея, часам называюць «Якавам Вялікім»). Сучасныя біблейскія навукоўцы разыходзяцца ў поглядах, ці зьяўляецца гэтае вызначэньне правільным.

Імя Алфея таксама ўзгадваецца ў Марка 2:14 як імя бацькі мытніка Левія. Мытар Мацьвей зьяўляецца таксама ў Мацьвея 9:9, якое прывяло некаторых да высновы, што Якаў і Мацьвей, магчыма, былі братамі. Усе чатыры разы, калі Якаў Алфееў згадваецца ў Бібліі (кожны раз у сьпіс апосталаў), кожны раз з удакладненьнем, што ягоным бацькам быў Алфей.

Традыцыя сьцьвярджае, што Якаў Алфееў быў укрыжаваны ў Астакіне ў Ніжнім Эгіпце, дзе ён прапаведаваў Эвангельле.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Якаў Алфееўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў