10 дзён бяз маці
10 дзён бяз маці | |
па-француску: 10 jours sans maman | |
Жанр | кінакамэдыя |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | Ten Days Without Mom[d] |
У ролях | |
Вытворчасьць | Soyouz Films[d] |
Распаўсюд | Big Bang Media[d][2] |
Дата выхаду | 2020, 27 лютага 2020[2] і 23 ліпеня 2020 |
Краіна | |
Мова | француская мова |
Наступны | 10 jours encore sans maman[d] |
Старонка на IMDb |
«10 дзён бяз ма́ці» (па-француску: 10 jours sans maman) — францускі камэдыйны фільм 2020 году рэжысэра Людавіка Бэрнара.
Гэта рэмэйк аргентынскага фільму «Маці зьехала», выпушчанага ў 2017 годзе. Галоўныя ролі выканалі Франк Дзюбоск, Ор Атыка, Свон Жулен, Віялет Гіён, Ілян Дэбрабан, Аліса Давід.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Антуан Мэрсье (Франк Дзюбоск) працуе дырэктарам аддзелу кадраў крамы ў Грасе і ёсьць жанатым і бацькам чатырох дзяцей. Ягоная жонка Ізабэла (Ор Атыка), якая вывучала юрыспрудэнцыю, падчас сямейнага пікніку разам зь сям’ёй сваёй старэйшай сястры Одры (Элена Нагера) прыходзіць да высновы, што яна вельмі даўно ня езьдзіла ў адпачынак бяз мужа і дзяцей. На працягу многіх гадоў яна толькі гадуе дзяцей, у той час як Антуан амаль кожнага знаходзіцца на працы, і нават, вяртаючыся дахаты, пагружаны ў працоўныя пытаньні. Антуан лічыць, што Ізабэла знаходзіцца ў бясьпецы дома, і што гадаваньне дзяцей ёсьць вельмі простым заняткам.
Аднойчы ўвечары Ізабэла паведамляе Антуану і дзецям, што яна выпраўляецца разам зь сястрой у адпачанак на 10 дзён у грэцкі Міканас, таму Антуан павінен паклапаціцца пра дзяцей. У той жа час, у Антуана зьяўляюцца пэўныя цяжкасьці на працы, бо каля дырэктара крамы, які ў хуткім часе плянуе сысьці на пэнсію, круціцца новы папулярны супрацоўнік Дыкапрыё (Алексіс Мішалік), які жадае заняць пасаду дырэктара крамы. Пасьля ад’езду маці, бацька спрабуе саўладаць зь непаслухмянымі дзяцьмі, але трывае паразу. Старэйшы сын Арцюр (Свон Жулен) спрабуе зарганізаваць прыватную вечарыну і шкодзіць бацьку, як то зьмяняючы ягонае імя на тэлефоне. Дачка Хлёя (Віялет Гіён) ўпершыню сутыкаецца зь першай мэнтруацыяй, і Антуан ня ведае, як ёй дапамагчы і распавесьці пра гігіену. Сярэдні сын Максім (Ілян Дэбрабан) раскідвае рэчы і гуляе ў відэогульні, у той час як малодшы сын Жажо (Эван Пацюрэль) размалёўвае падлогу. У дадатак, новая ахмістрыня Жулія (Аліса Давід), якая здолела ўправіцца зь дзецьмі і якую яны любяць, была звольненая Антуанам з працы праз крадзеж тавару. Антуан спрабуе схаваць гэты факт ад ахмістрыні, каб яна працягвала працаваць у доме і спрасьціць жыцьцё Антуану, якога на той час выправілі на працы ў адпачынак, каб ён больш часу праводзіў зь дзецьмі.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільм атрымаў неадназначныя водгукі, атрымаўшы на сайце IMDb адзнаку ў 5,3 балаў з 10 магчымых, на базе 582 водгукаў. Тым ня менш, у Францыі фільм стаўся даволі папулярным.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 10 дзён бяз маці (анг.) на сайце IMDb.
- 10 дзён бяз маці на Unifrance.