Франк Дзюбоск
Франк Дзюбоск | |
Дата нараджэньня | 7 лістапада 1963[1][2][3][…] (61 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | комік, артыст кабарэ, сцэнарыст, кінарэжысэр, актор, кінаактор, тэлеактор |
IMDb | ID nm0239498 |
Сайт | franck-dubosc.com |
Франк Дзюбо́ск (па-француску: Franck Dubosc; нарадзіўся 7 лістапада 1963 году) — францускі актор і камэдыянт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў гарадку ў Нармандыі, дзе навучаўся ў каледжы і ліцэі. У юнацтве займаўся дзюдо, а пазьней дэбютаваш на сцэне тэатру. Пасьля атрыманьня дыплёму бакаляўра пачаў вывучаць ангельскую мову, але закінуў навучаньне праз тры месяцы, каб паступіць у кансэрваторыю ў Руане. У канцы 1970-х гадоў пачаў здымацца ў кіно і тэлешоў, зьявіўшыся ў 1979 годзе ў пазнавальным тэлешоў у ролі пілёту касьмічнага карабелю. У 1987 годзе Дзюбоск вырашыў зьехаць у Вялікабрытанію, дзе ўладкаваўся на працу ў брытанскую мыльную опэру «Вуліца Каранацыі», дзе выконваў ролю францускага палюбоўніка. У той жа час ён зьяўляўся ў якасьці рэпартэра праграмы «Europ Express» на брытанскім тэлеканале Channel 4.
У 1992 годзе зьняўся ў праграме на францускім тэлеканале TF1. З 1994 году пачаў зьяўляцца на стэндап-шоў у францускае сталіцы, стаўшы адным ў папулярных комікаў. У 1998 годзе ў тэатры ўпершыню выканаў ролю ў монаспэктаклі. У канцы 1990-х гадоў склаў некалькі невялікіх дамоваў, у прыватнасьці рэкламны кантракт дзеля кампаніі Intermarché. У 2002 годзе ён прадставіў свой новы спэктакль «Рамантык», зь якім выступіў у клюбе Батаклян у 2004 годзе, потым у Алімпіі ў 2005 годзе і, нарэшце, у Палацы спорту ў 2006 годзе. У тым жа 2006 годзе ён дэбютаваў у фільме, зьняўшыся ў папулярнай камэдыі «Кэмпінг». Наступнымі фільмамі актору сталі «Дыска» (2008), дзе ён выканаў галоўную ролю, і «Астэрыкс на Алімпійскіх гульнях» (2008). Таксама зьняўся ў працягах «Кэмпінг 2» (2010) і «Кэмпінг 3» (2016). Акрамя таго, выканаў адну з роляў папулярнага фільму «Чужынцы 3: Узяцьцё Бастыліі». У 2020 годзе выканаў галоўную ролю ў фільме «10 дзён бяз маці».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт.
- Франк Дзюбоск (анг.) на сайце IMDb