Гёц фон Бэрліхінген (п’еса)
Ґёц фон Бэрліхінґен з жалезнай рукой | |
Götz von Berlichingen mit der eisernen Hand | |
Жанр: | дзеятвор |
---|---|
Аўтар: | Ёган Вольфґанґ фон Ґётэ |
Мова арыгіналу: | нямецкая |
Год напісаньня: | 1773 |
Публікацыя: | 1773 |
«Ґёц фон Бэрліхінґен з жалезнаю рукою» (па-нямецку: «Götz von Berlichingen mit der eisernen Hand») — гістарычная й бытавая драма ў пяці зьявах Ёгана Вольфґанґа фон Ґётэ, безыменна надрукаваная ў 1773 годзе; прэм’ера якое адбылася ў 1774. Галоўны герой — франка-швабскі імпэрскі рыцар Ґотфрыд “Ґёц” фон Бэрліхінґен з Моцнасьці Горнбэрґ (з назьвішчам “з жалезнаю рукою”).[1]
Дзеятвор лічыцца галоўным творам літаратурнае плыні «Бура й націск». Як і ягоны Ґёц, Ґётэ жадаў таксама перасіліць межы з дапамогаю гэтага твору. Ён выступаў супраць арыстотэльскіх тэатральных умоўнасьцяў і ўсьпіраўся на тэатар Шэксьпіра. Адзінкі месца, часу й сюжэту скасаваныя: агульна існуе больш за 50 месцаў дзеяньня, і адлюстраваны час не абмяжоўваецца адным днём, а ахаплівае некалькі сюжэтаў, некаторыя зь якіх ідуць паралельна (судовы працэс, сялянская вайна, некалькі міжусобіцаў і наскокаў), акалічныя лінія дзеяньня й, урэшце, палову жыцьця Ґёца. Таму Дзітэр Борхмэер таксама назваў дзеятвор “сцэнічным эпасам”[2]. Клямар, што трымае разам сцэны, якія часьцей складаюцца толькі з урыўкаў размоваў, — гэта характар героя, які выяўляецца ўва ўсіх сытуацыях; ён стварае адзінства дзеятвору цалкам у шэксьпіраўскім разуменьні[3].
Ґёц — вышлы зь сярэдневечнага сьвету корхавага й ваенага права, але ён таксама дзеіць у розных станах, напрыклад, дапамагае сялянам. Зь ягонаю фігураю свабоднага рыцарства, заснаванае на натуральным праве й пэўнасьці, сутыкаецца са сьветам падступнае шляхты, прыхільнае абстрактнаму рымскаму праву. Ґётаўскі Ґёц дэманструе характар, які выходзіць за межы гістарычных умоўнасьцяў, але ягоная ўтопія пра ідэальную манархію, засанваная, з адное старонкі, на індывідуальнай незалежнасьці й асабістай ляяльнасьці з другое старонкі, ставіць яго ў супярэчнасьць з толькі што выніклым буржуазным грамадзтвам і сучаснай адміністрацыйнаю дзяржаваю. Такім парадкам, Ґёц з самага пачатку вядзе прагуляную барацьбу. Калі Ґёц зьмірыўся, ён урэшце вымушаны зрабіць вынік: свабода існуе толькі ў будучыні, а сьвет — гэта турма. У сваіх апошніх сказах ён папярэджвае нашчадкаў: “Зачыняйце свае сэрцы стараньней за свае брамы. Наступае час ашуканства, яму даецца свабода. Нявартыя будуць кіраваць хітрасьцю, а прыстойныя трапяць у іхныя сеткі”.
Ґётаўскі «Ґёц» пачаў моду на рыцарскія драмы й прычыніўся крыніцай натхненьня для драмы Фрыдрыха Шылера «Разбойнікі».
Героі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кайзэр Максымілян
- Ґёц фон Бэрліхінґен
- Элізабэт, ягоная жонка
- Марыя, ягоная сястра
- Карл, ягоны маленькі сын Андрэас і Амэр
- Ґеорґ, ягоны збраяносца
- Біскуп Бамбэрґу
- Адэльбэрт фон Вайсьлінґен (пабальшэў разам з Бэрліхінґэнам)
- Адэльгайда фон Вальдорф
- Лібэртраўт
- Абат Фульды
- Альварыюс, доктар абодвух правоў
- Брат Марцін
- Ганс зь Зельбіцу
- Франц фон Зікінґен
- Лерзэ
- Франц, збраяносца Вайсьлінґэна
- Камэрыстка Адэльгайды
- Мэцляр, Зівэрс, Лінк, Коль, Вільд, правадыры паўсталых сялянаў
- Дворскія спадарыні й спадары пры бамбэрскім двары
- Радцы Кайзэра
- Сябры мечцкага збору Гайльборну
- Судзьдзя таемнага суду
- Два купцы зь Нюрнбэрґу
- Макс Штумпф, дворскі пфальцграфа
- Невядомы
- Сялянскі бацька нявесты
- Сялянскі жаніх
- Коньнікі Бэрліхінґа, Вайсьлінґена, Бамбэрґа
- Капітаны, афіцэры, слугі імпэрскае арміі
- Карчмар
- Судовы пазывач
- Жыхары Гайльборну
- Меская варта
- Цямнічы старожа
- Сяляне
- Правадыр цыганаў
- Цыгане, цыганкі
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая зьява
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ґёц фон Бэрліхінґен вядзе барацьбу зь біскупам Бамбэрґу праз тое, што біскуп трымае ў палоне й катуе аднаго зь ягоных слугаў. Ґёцу задаецца схапіць Адэльбэрта фон Вайсьлінґена, сябра дзяцінства са службы ў біскупа, і прывезьці яго ў свой Яґстгаўзэн, дзе ён умаўляе Вайсьлінґена перайсьці на сваю старонку. Каб змацаваць нанава заключаны зьвяз упэўненасьці, Вайсьлінґен заручаецца зь сястрою Бэрліхінґена Марыяю.
Другая зьява
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэакцыя з Бамбэрґу не прымусіла сябе доўга чакаць. Дворскі Лібэртраўт умаўляе Вайсьлінґена вяртацца ў Бамбэрґ. Ён спакушае яго «жаночаю, княжацкаю міласьцю й лёсткамі». Вайсьлінґен робіцца няўпэўненым і жадае наважыцца на кароткі візыт у Бамбэрґ.
У гасподзе біскупа Вайсьлінґен закахаўся ў прывабную Адэльгайду фон Вальдорф і дазваляе ёй замовіць яго аднавіць ягоную службу біскупа.
Трэцяя зьява
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэрліхінґен аб’яднае сваю сястру з Францам фон Зікінґенам, уладжвае засаду на заможных купцоў як помсту за захват аднаго зь ягоных коньнікаў, а затым Кайзэр пад уплывам Вайсьлінґена месьціць Ґёца ў турму, яго перасьледваюць з дапамогаю спэцыяльна найманае арміі для далейшае кары сьмерцю. Перасьледваны хаваецца ў сваім замку, падчас аблогі якога вымаўляецца вядомая цытата Ґёца (“швабскае вітаньне”): “Здацца! За міласьць і няміласьць! З кім вы размаўляеце? Няўжо я разбойнік? Перадайце свайму капітану: перад Яго Імпэратарскае Вялікасьцю я, як і заўсёды, адчуваю належную пашану. А ён, скажы яму, можа пацалаваць мяне ў дупу!”[4] Калі ён, урэшце, павінен саступіць нападальнікам, ён, хоця й дзеіць свабодна, усё роўна арыштаваны.
Чацьвёртая зьява
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэрліхінґена судзяць у ратушы Гайльброну, дзе ён заяўляе пра сваю невінаватасьць. Зікінґен вызваляе яго моцам: выступам з 200 чалавекамі перад местам і пагрозаю падпаліць яго. Бэрліхінґен ізноў вяртаецца ў свой замак.
Пятая зьява
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паўсталыя сяляне хочуць зрабіць Бэрліхінґена сваім капітанам у кампаніі забойстваў і рабаваньняў. Пасьля першапачатковага супраціву Бэрліхінґена пераканалі ўзяць на сябе гэтае заданьне на кароткі час пры ўмове, што сяляне ўстрымаюцца ад далейшіх актаў ґвалту. Але сяляне парушаюць сваё абяцаньне, і Бэрліхінґену трэба рабіцца сьведкам таго, як беззабаўна пасьля гэтага на Мільтэнбэрґ набяглі й спалілі яго.[5] Бэрліхінґен, які знайшоў прытулак у “цыганскім табары”, захоплены коньнікамі Вайсьлінґена.
Адэльгайда ўтамілася ад Вайсьлінґена й дамагаецца прыхільнасьці новага імпэратара. Збраяносца Вайсьлінґена Франц, каханак Адэльгайды, настолькі пад ейным ўплывам, што дазваляе намовіць сябе атруціць Вайсьлінґена. Аднак роспач ад свайго ўчынку прысіляе яго ў далейшым скончыць жыцьцё самагубствам. Адэльгайда прысуджваецца жаночым судом караю сьмерцю за малажонскую здраду й забойства.
Бэрліхінґен, заключаны ў вежу ў Гайльброне, гіне ў бытнасьці жонкі й сястры са словамі: “Нябеснае паветра — свабода! Свабода!” Адказ Элізабэт: “Толькі ўверсе, уверсе з табою. Сьвет — гэта турма”.
Гісторыя ўзьнікненьня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драма была натхненая аўтабіяграфіяю гістарчынага Ґёца. Ґётэ распрацаваў гэтую канцэпцыю падчас навучэньня ў Страсбурзе ў 1770—1771 гадох пад уплывам свайго настаўніка Ёгана Ґотфрыда Гердэра, але ніякіх пасьведчаньняў пра гэта не захавалася. У канцы 1771 году ў Франкфурце-на-Майне ён напісаў першы варыянт (так званы «Ўрґёц» (па-нямецку: «Urgötz»)), які быў апублікаваны толькі ў 1832 годзе, празь некалькі месяцаў пасьля сьмерці Ґётэ. Другая вэрсія была напісаная ў пачатку 1773 году. У ёй перш за ўсё сюжэт вакол Адэльгайды быў скарочаны. Ґётэ безыменна апублікаваў яе ў тым жа годзе за свае грошы. Існуе таксама другая вэрсія 1773 году, больш гладкая й канцэнтраваная за першую. Прэм’ера адбылася зь вялікім посьпехам 12 красавіка 1774 году ў бэрлінскім тэатры «Comödienhaus» у пастаноўцы тэатральнага рэжысэра Гайнрыха Ґотфрыда Коха ў старажытных стоях (незвычайных для таго часу). Наступная пастаноўка дзеятвору наступіла ўжо ў кастрычніку таго ж году ў Гамбурзе пад кіраваньнем Фрыдрыха Людвіга Шродэра, у якой былі выкарыстаныя ня толькі гістарычныя строі, але таксама й гістарычныя дэкарацыі.
Існуе таксама трэцяя вэрсія 1804 году, прызначаная для Ваймарскага тэатру, яе прыстаўленьне ў той час доўжылася 5 гадзінаў. Адрозьненьні ў зьмесьце трох вэрсіяў тычацца, перш за ўсё, ролі Адэльгайды фон Вальдорф.
Ґётэ цаніў XVI стагодзьдзе як час асобнага культурнага багацьця[6] й праблематызаваў яго як паваротны пункт у эўрапейскай гісторыі.[7] Найбольш паважныя крыніцы для драмы, апроч біяграфіі Ґотфрыда фон Бэрліхінґена, напісанае каля 1560 году, — перш за ўсё «Аб жыцьці дзяржаўнага кіраваньня, кніга V» (у арыґінале па-лацінску: «De pace imperii publica libri V») Ёгана Піліпа Дата (1698) і «З корхавага права» (па-нямецку: «Von dem Faustrecht») Юстуса Мёзэра (1770).[8]
Успрыманьне дзеятвору
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Незабаўны ўплыў драмы быў сэнсацыйным; яна адразу ж зрабіла маладога аўтара вядомым.[9] Паколькі посьпех драмы быў заснаваны не ў апошнюю чаргу на перакручваньні традыцыйных уяўленьняў пра ранґ і прэстыж, заступнікі іншых знаных сем’яў пацікавіліся ў аўтара, які так раптоўна зрабіўся вядомым, ці ня здольны ён таксама ўвечніць іхны род у літаратуры.
Сёньня літаратурнаю радзімаю Ґёца фон Бэрліхінґена ёсьць замак Яґстгаўзэн, дзе дзеятвор штогод станаўляюць на фэсьце гэтага замка. У галоўных ролях — такія вядомыя акторы, накшталт Бэна Штэрцэнбаха, Макса Раймана й Германа Шомбэрґа, у тым ліку Аляксандра Ґолінґа, аднаго з самых выдатных актораў Ґёца пасьляваеннага пэрыяду. Пры рэжысэры Міхаіле Багданаве ролю Ґёца ў 2014 годзе ўзяў на сябе вядомы кінаактор Ґёц Ота.[10]
У Гайльброне, дзе гістарычны Ґёц быў заключаны на адну ноч у Больвэркштурме, яшчэ адна вежа была названая «Götzenturm» у памяць пра ґётэўскага Ґёца.
Пад назовам «Ґёц фон Бэрліхінґэн з жалезнаю рукою» драма была экранізаваная ў 1978 годзе рэжысэрам Вольфґанґам Лібэнайнэрам з Раймундам Гармшторфам у галоўнай ролі.
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Калі ў Ґётэ Ґёц жыў у Яґсгаўзэне й загінуў у маладым веку, то гістарычны Ґёц жыў больш за 80 гадоў і большую частку жыцьця правёў у сваім замку Горнбэрґ.
- ^ Dieter Borchmeyer: Kommentar. In: Johann Wolfgang Goethe: Dramen 1756–1775. Hrsg. von Dieter Borchmeyer. Deutscher Klassiker Verlag, Frankfurt am Main 1985, ISBN 978-3-618-60240-8 (= Sämtliche Werke. Briefe, Tagebücher und Gespräche. I. Abteilung, Bd. 4), S. 635–1039, hier S. 770.
- ^ Hermann Glaser, Jakob Lehmann, Arno Lubos: Wege der deutschen Literatur. Eine geschichtliche Darstellung. Ullstein Propyläen o. J., S. 161.
- ^ У некаторых выданьнях гэты ўрывак (сканчэньне 17-е сцэны) прыводзіцца ў больш мяккім варыянце: [...] А ён, скажы яму, хай ідзе да чорта ((Ausgaben deutscher Klassiker, 14. Band, Goethes Götz von Berlichingen, Verlag Ferdinand Schöningh, Paderborn 1922, S. 117) альбо [...] А ён, скажы яму, можа мяне... (Götz von Berlichingen mit der eisernen Hand bei Wikisource).
- ^ Гістарычная рэальнасьць была іншаю: сяляне спалілі замкі Вільдэнбэрґ і Лімбах, але пры гэтым жыхары места Мільтэнбэрґ адчувалі спагаду да сялянаў.
- ^ Stefan Keppler-Tasaki: Die Schule des 16. Jahrhunderts. Goethe vor Götz, Dürer und Sachs. In: Jahrbuch des Freien Deutschen Hochstifts 2009, ISSN 0071-9463, S. 93–135.
- ^ Peter Michelsen: Goethes Götz: Geschichte dramatisiert? In: Goethe-Jahrbuch 1993, ISBN 3-7400-0919-5, S. 41–60.
- ^ Winfried Woesler: Rechts- und Staatsauffassungen in Goethes Goetz von Berlichingen. In: Sturm und Drang. Geistiger Aufbruch 1770-1790 im Spiegel der Literatur. Hrsg. von Bodo Plachta und Winfried Woesler. Niemeyer, Tübingen 1997, ISBN 978-3-484-10766-3, S. 105–120.
- ^ Kindlers Neues Literaturlexikon, Band 6, S. 472.
- ^ Паколькі Ґётэ ня быў гатовы да гэтага, Барон фон Рыдэсэль прапанаваў прэмію ў 20 дукатаў за дзеятвор, «які павінен зрабіць ягонаю сям’ю такою жа вядомай, як і сям’ю Бэрліхінґаў». Прэмія павінна быць паданая на Ляйпцыскім кірмашы ў 1777 годзе, і Барон быў дастаткова сьмелым, каб прасіць Лесінґа быць судзьдзёю. Глядзець Rüdiger Safranski, Goethe und Schiller. Geschichte einer Freundschaft. München 2009, S. 21.