Перайсьці да зьместу

Яўстах Кірдзей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўстах Кірдзей

Герб «Бэлты»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1661
Род Кірдзеі
Бацькі Кірдзей Радзіваноўскі
Соф'я з Валовічаў
Жонка Соф'я з Храпавіцкіх
Дзеці Ян Казімер

Яўстах Кірдзей (? — 1661) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян смаленскі (16491653) і жамойцкі1653).

Прадстаўнік шляхецкага роду Кірдзеяў гербу «Бэлты», сын Кірдзея Радзіваноўскага і Соф’і з Валовічаў. Меў брата Ўладзіслава.

Быў каралеўскім дваранінам, гарадзенскім падстоліем (да 1626), земскім пісарам (з 1626), падсудкам (з 1639) і харунжым (з 1646)[1].

Ажаніўся з Соф’яй, дачкой троцкага земскага судзьдзі Адама Храпавіцкага. У шлюбе меў сына Яна Казімера.

  1. ^ Пазднякоў В. Кірдзеі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 96.