Яўген Марозаў
| Яўген Марозаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 17 красавіка 1995[1] (31 год) | |
| Рост | 187 см | |
| Вага | 81 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015 | БАТЭ | 0 (0) |
| 2016—2018 | Тарпэда Менск | 50 (3) |
| 2019 | Андэрдог | 25 (3) |
| 2020—2021 | Маладэчна-2018 | 38 (5) |
| 2022—2023 | Юні Ікс Лабс | 29 (2) |
Яўген Марозаў (нар. 17 красавіка 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец віцебскай СДЮШАР «Камсамолец». З 2012 году пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У 2014 годзе замацаваўся ў складзе дубля. 18 ліпеня 2015 году згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчанаў была прадстаўлена перадусім дублёрамі.
У пачатку 2016 году стаў гульцом менскага «Тарпэда». У сэзоне 2016 году быў адным з асноўных гульцоў, аднак прапусьціў летні адрэзак чэмпіянату, а ў 2017 годзе ня меў трывалага месца ў асноўным складзе, толькі з траўня па ліпень выступаў у стартавым складзе. У пачатку 2018 году хутка замацаваўся ў асноўным складзе, аднак з кастрычніка пачаў гуляць за дубль. У студзені 2019 году пакінуў сталічны клюб[3].
У пачатку 2019 году праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку ў красавіку ўзмцоніў склад чысьцінскага «Андэрдога»[4]. У красавіку 2020 году, пасьля таго як чысьцінскі клюб ня быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, перабраўся ў «Маладэчна». Пакінуў маладэчанскую каманду ў сакавіку 2022 году[5] і неўзабаве стаў гульцом менскага «Юні», дзе гуляў да канца 2023 году.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2011—2012 гадах гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным і элітным раўндах чэмпіянату Эўропы.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Тарпэда Менск | 2017 | Першая ліга | 15 | 0 |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 18 | 1 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Evgeni Morozov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/evgeni_morozov/
- ↑ Три игрока покинули минское "Торпедо" (рас.)
- ↑ «Андердог» (Чисть). Информация о команде — 29-й чемпионат Беларуси (2019) (рас.)
- ↑ Кто еще фавориты Д2, звездные дебютанты, усиление "Осиповичей" и "Молодечно-2018" (+ таблица трансферов) (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)