Яўген Крупенька
Яўген Крупенька | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 жніўня 1936 |
Памёр | 4 лютага 1990 (53 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, паэт |
Яўген Міхайлавіч Крупенька (20 жніўня 1936, в.Саськаўка, Шклоўскі раён} — 4 лютага 1990) — беларускі паэт, перакладчык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня Фашчаўскай СШ працаваў літсупрацоўнікам у рэдакцыі Шклоўскай раённай газэты «Чырвоны барацьбіт» (1954—1955). Служыў у Савецкай Арміі (1955—1958). З 1958 — літсупрацоўнік газэты «За вяртанне на Радзіму» (цяпер «Голас Радзімы»), з 1959 — часопісу «Блакнот агітатара», з 1961 — загадчык аддзелу часопіса «Бярозка». У 1970 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Пасьля заканчэньня інстытуту — супрацоўнік газэты «Чырвоная змена». Сябра СП РБ з 1980 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1956 (газэта «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў вершаў «Салаўі» (1969), «Нядзеля» (1972), «Бусьліны човен» (1975), «Слон пад мікраскопам» (1978), «Стрэчаньне» (1981), «Юбілейныя бліны» (1984), «Карэньні» (1986) і шэрага іншых. Перакладаў на беларускую мову творы грузінскіх і расейскіх паэтаў. Выступаў зь літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Салаўі: Вершы.-Мн., 1969.
- Малінавы год: Вершы.-Мн., 1971.
- Нядзеля:Вершы.-Мн., 1972.
- Колеры: Вершы.-Мн., 1973.
- Бусьліны човен: Лірыка.-Мн., 1975.
- Нашы сьвяты: Вершы.-Мн., 1975.
- Усе работы добрыя: Вершы.-Мн., 1977.
- Слон пад мікраскопам: Вершы, байкі, мініяцюры.-Мн., 1978.
- Хто нам дом пабудаваў.-Мн., 1978.
- Стрэчаньне:Вершы.-Мн., 1981.
- Юбілейныя бліны: Гумар і сатыра.-Мн., 1984.
- Карэньні:Вершы, байкі, паэмы.-Мн., 1986.
- Гэкзамэтар баразны: Вершы.-Мн., 1988.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крупенька Яўген Міхайлавіч// Бел. энцыкл. У 18 т. Т. 8.-Мн., 1999.-С. 486.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Творы Яўгена Крупенькі на Беларускай палічцы
- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
- Памерлі 4 лютага
- Памерлі ў 1990 годзе
- Беларускія паэты і паэткі
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Выпускнікі Літаратурнага інстытуту імя Горкага
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў Беларусі
- Беларускія перакладчыкі
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з грузінскай мовы
- Перакладчыкі з расейскай мовы