Перайсьці да зьместу

Яўген Белянкоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Белянкоў
Пазыцыя: лёгкі форвард
Рост: 200 см
Вага: 95 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 11 чэрвеня 1995(1995-06-11)[1] (30 гадоў)
Клюбная інфармацыя
Клюб Уралмаш[d]
Клюбы
Гады Клюб
2012—2015 Цмокі-Мінск-2[d]
2015—2022 Цмокі-Менск
2022—2024 Енісей Краснаярск
2024—4 Уралмаш[d]

Яўген Белянкоў (нар. 11 чэрвеня 1995 году, Ворша) — беларускі баскетбаліст расейскага клюбу «Ўралмаш» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Мае амплюа лёгкага форварда.

У СДЮШАР «Цмокі» — з трынаццаці гадоў. Спачатку жыў у Воршы і езьдзіў толькі на спаборніцтвы, а ў 15 гадоў пераехаў у Менск. У 2012—2015 гады выступаў за клюбу «Цмокі-Менск-2», быў чэмпіёнам Эўрапейскай юнацкай баскетбольнай лігі (U-20) у сэзоне 2014—2015 гадоў.

У 2015 годзе стаў гульцом асноўнага складу «Цмокаў», у складзе якіх неаднаразова быў чэмпіёнам краіны і ўладальнікам Кубка Беларусі. Сэзон 2018—2019 гадоў правёў за рэзэрвовы склад каманды, але ў 2019 годзе вярнуўся ў асноўны склад[2]. У 2017—2018 і 2021—2022 гадах быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі[3][4]. У ліпені 2022 году перайшоў у краснаярскі «Енісей»[5], але ў траўні 2024 году стаў баскетбалістам «Уралмашу». Паводле апытаньня газэты «Прессбол» быў прызнаны найлепшым баскетбалістам Беларусі сэзону 2024—2025 гадоў[6].

  • Гулец нацыянальнай зборнай Беларус (U-18) у 2012—2013 гг
  • Гулец нацыянальнай зборнай Беларуси (U-20) у 2014—2015 гг
  • Гулец нацыянальнай зборнай Беларусі з 2016 г
  • Чэмпіён Беларусі ў сэзонах 2015/2016, 2016/2017
  • Бронзавы прызэр Чэмпіянату Беларусі 2013/14.
  • Уладальнік Кубка Беларусі сэзонаў 2015, 2016.

Цікавыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Хобі — матацыклы[7].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]