Яўгенія Няронская
Яўгенія Няронская | |
Рост | 177 см |
---|---|
Вага | 57 кг |
Грудзі | 94 см |
Стан | 62 см |
Сьцёгны | 92 см |
Колер валасоў | шатэнка (ад прыроды брунэтка) |
Вочы | цёмна-гнядыя |
Блог |
Яўге́нія Няро́нская (нарадзілася ў 1986 годзе) — беларуская фотамадэль, фіналістка конкурсу «Міс Беларусь-2006», уладальніца тытулу «Міс Фота» міжнароднага конкурсу «Міс Унівэрсытэт сьвету» (Паўднёвая Карэя, 2007), Міс Maxim 2008.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яўгенія вучыцца на чацьвертым курсе факультэту журналістыкі БДУ. Пасьля другога курсу перавялася на завочную форму навучаньня.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працавала на тэлеканалах «Лад» (праграма «Времечко») і «СТБ» (карэспандэнт). Мадэль Нацыянальнай школы прыгажосьці і мадэльнага агенцтва «Serge». Зь першага курсу супрацоўнічае з рознымі выданьнямі і ў будучыні плянуе зрабіць кар’еру ў журналістыцы. Яўгенія Няронская добра вядомая ў беларускіх мадэльных кругах. Яна ўдзельнічала ў конкурсе «Міс Беларусь-2006», а таксама заваявала тытул «Міс Фота» на міжнародным конкурсе прыгажосьці «Міс Унівэрсытэт Сьвету — 2007» (Miss World University 2007), фінал якога праходзіў 1 лістапада ў Сэуле.
У сакавіку 2008 году Яўгенія Няронская адправіла сваё фота ў расейскі глянец Maxim. З трох тысяч заявак рэдакцыя папулярнага часопіса абрала сотню дзяўчын, у ліку якіх Яўгенія была адзінай беларускай. І ў канцы верасьня 2008 году Яўгенія стала лепшай — Міс MAXIM 2008. Ёй падарылі аўтамабіль Mazda RX-8 коштам мільён расейскіх рублёў ($40 тыс). Прыз быў уручаны на шыкоўнай вечарынцы, прысьвечанай конкурсу Мiss MAXIM 2008.
Таксама яе фота зьявілася ў кастрычніцкім нумары FHM. Прапанова паступала і ад Playboy, але яна адмовілася.
Цяпер працуе ў маскоўскім мадэльным агенцтве.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Яе дзядзька — кампазытар Мікалай Няронскі, экс-гітарыст «Песьняроў».
- Твар дзяўчыны «ўпрыгожваюць» некалькі шнароў: у дзяцінстве Жэня ламала нос, расьсякала брыво і нават падала тварам на друз.
- На сьцягне ў Яўгеніі ёсьць тату — маленькая пантэра.
- Любімы алькагольны напой — віскі з сокам.
- Па яе словах, яна кожны дзень зьядае па плітцы горкага шакаладу, якую закусвае булачкай.
- Любімы від спорту — конны спорт.
- Ведае ангельскую і францускую мовы.
- Любіць сіямскіх котак.
- Любімы гурт — «Мумій Троль».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блог Яўгеніі Няронскай
- Анкета на Fashion Bank
- Анкета на сайце Нацыянальнай школы прыгажосьці
- «Мадэльная» журналістыка(недаступная спасылка)
- Салідарнасьць, «В Беларуси только одна беда» (фоторепортаж) (рас.)
- Салідарнасьць, Міss MAXIM: «Я стараюсь раздеваться красиво» (рас.)
- Комсомольская правда, Miss Maxim-2008 Евгения НЕРОНСКАЯ: «Не успела я получить Мazda RX-8, как в нее врезался „жигуль“!»(недаступная спасылка) (рас.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |