Яхім Топал
Выгляд
| Яхім Топал | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 4 жніўня 1962[1][2][3][…] (63 гады) |
| Бацькі | Ёзэф Топал[d] Jiřina Topolová[d] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, музыка, публіцыст, журналіст, драматург, перакладнік, рэдактар |
| Гады творчасьці | 1989 — цяпер |
| Мова | чэская мова[3][3] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
| https://jachymtopol.cz | |
Я́хім Топал (па-чэску: Jáchym Topol; нар. 4 жніўня 1962 году, Прага) — сучасны чэскі паэт, празаік, журналіст і музыкант. Сын літаратара Ёзэфа Топала і брат музыканта і паэта Філіпа Топала.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да 1898 году друкаваўся толькі ў самвыдаце. Пісаў пераважна паэзію і песенныя тэксты, якія пасьля 1989 году выдаў у двух зборніках — «Miluju tě k zbláznění» і «V úterý bude válka». Супрацоўнік часопісаў «Revolver Revue» i «Respekt». За апазыцыйную дзейнасьць за часамі сацыялізму быў арыштаваны і зьмешчаны ў вар’ятню.
У 1994 годзе апублікаваў першы раман — «Сястра», постмадэрністычнае апісаньне зьменаў у Чэхаславаччыне на пераломе 80-х і 90-х гадоў.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Miluju tě k zbláznění» (1991, «Я кахаю цябе да вар’яцтва»)
- «V úterý bude válka» (1992, «У аўторак будзе вайна»)
- «Sestra» (1994, «Сястра»)
- «Anděl» (1995, «Анёл»: беларускі пераклад — у 2008 годзе ў выдавецтве «Логвінаў»)
- «Noční práce» (2001, «Начная праца»)
- «Supermarket sovětských hrdinů» (2004, «Супэрмаркет савецкіх герояў»)
- «Kloktat dehet» (2005)
- «Chladnou zemí» (2009)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ IMDb (анг.) — 1990.
- ↑ Jáchym Topol // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 3 4 5 Topol, Jáchym // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Evidence zájmových osob StB