Яфім Гаварушка
Яфім Максімавіч Гаварушка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 кастрычніка 1911 Востраў, Рагачоўскі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 3 чэрвеня 1992 Смалявічы, Смалявіцкі раён, Менская вобласьць, Беларусь |
Пахаваны | Смалявічы |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст, пісьменьнік |
Яфі́м Максі́мавіч Гавару́шка (15 кастрычніка 1911, в. Востраў, Рагачоўскі павет, Магілёўская губэрня, цяпер Рагачоўскі раён Гомельскае вобласьці — 3 чэрвеня 1992, Смалявічы, Менская вобласьць) — беларускі празаік, публіцыст, пэдагог[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Бабруйску. У 1935 скончыў МВПІ. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Смалявічах. Арыштаваны 9 сьнежня 1936. Асуджаны 2 кастрычніка 1937 на 6 гадоў пазбаўленьня волі й 5 гадоў пазбаўленьня грамадзянскіх правоў. Пасьля вызваленьня вярнуўся ў Смалявічы. Рэабілітаваны ў 1955. Працаваў настаўнікам і дырэктарам дзіцячага дома[1].
Уклаў кнігу рэпрэсаванага акадэміка І. Замоціна «Творы» (Мн., 1991). У апошнія гады жыцьця складаў анталёгію паэзіі рэпрэсаваных паэтаў «Песня падуладных». Пахаваны ў Смалявічах[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Леанід Маракоў Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). — Смаленск: 2003 Т. Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Літ. з даведн. Л. У. Маракова: БП, т. 6.
- Леанід Маракоў Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). — Смаленск: 2003 Т. Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Памерлі 3 чэрвеня
- Памерлі ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
- Памерлі ў Смалявічах
- Пахаваныя ў Смалявічах
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Беларускія літаратары
- Беларускія публіцысты
- Беларускія пэдагогі