Перайсьці да зьместу

Ясыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эрхард Шон: Туркі з палонам
Юзэф Брант: Адбіцьце ясыру (1878). Карціна прадстаўляе сапраўднае здарэньне 20 чэрвеня 1624 году падчас бітвы пад Мартынавам ва Ўкраіне

Ясыр (па-турэцку: esir — вязень вайны, гл. savaş esiri, ад па-арабску: أسير‎ [’асӣр] — зьвязаны, захоплены) — польскі, беларускі, украінскі і расейскі тэрмін, які азначаў палонных, захопленых у турэцкае альбо татарскае рабства.

Татары ў чамбуле часта выпраўлялі загоны ва Ўкраіну, на Падольле і на Валынь, выводзячы з сабою захопленую шляхту і сялянаў. Выкрадзены татарамі ці туркамі паляк альбо русін каштавалі каля 40 чырвоных злотых на рынку рабоў у Стамбуле[1]. Палонных можна было выкупіць зь ясыру; багацейшыя сем’і — выкуплялі сваіх родных з палону самі, іншым даводзілася зьбіраць грошы, каб выкупіць сваякоў. Выкупам ваеннапалонных займаўся таксама каталіцкі касьцёл (сярод іншых, Мальтыйскі ордэн і Трынітарыі).

Закон Рэчы Паспалітай аб канфіскацыі маёнткаў не распаўсюджваўся на тых, хто трапіў у татарскі палон. Ваколіцам, якія трапілі пад татарскі наезд, на некалькі дзесяцігодзьдзяў пазбаўлялі ад выплаты царкоўнай дзесяціны.

  1. ^ Niewolnictwo: Żywe narzędzie, 2018-11-29, biznes.interia.pl