Чырвоны злоты
Выгляд
Чырво́ны зло́ты — старая назва залатой манэты ў ВКЛ і Польшчы, флярыну, дукату, што адрозьнівала бітую манэту (каля 3,5 г золата) ад тагачаснай бугальтарскай назвы грашовай адзінкі — польскага злотага.
У 1528 пасьля старэньня бімэталічнай сыстэмы Рэчы Паспалітай залатую манэту выбівалі да канца XVIII ст. Апошнім чырвоным злотым РП быў так званы паўстанчы дукат паўстаньня 1830—1831 гадоў, біты ў 1831 годзе. Вартасьць дуката ў пераліку на срэбраныя манэты Рэчы Паспалітай зьмянялася і падвышалася:
- 32 грошы на пачатку XVI стагодзьдзя
- 58 грошай напрыканцы XVI стагодзьдзя
- 120 грошай у 1620 годзе
- 180 грошай у сярэдзіне XVII стагодзьдзя
- 540 грошай у XVIII стагодзьдзі
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мар’ян Гумоўскі, Moneta złota w Polsce średniowiecznej, Кракаў 1912