Японскі кіт
| Японскі кіт | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты |
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Надкляса | Чатырохногія |
| Кляса | Сысуны |
| Падкляса | Trechnotheria |
| Інфракляса | Zatheria |
| Атрад | Кітападобныя |
| Падатрад | Вусатыя кіты |
| Сямейства | Гладкія кіты |
| Від | Японскі кіт |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Eubalaena japonica (Lacépède, 1818) | |
| Арэал | |
Японскі кіт (лац. Eubalaena japonica) — від вусатых кітоў пад пагрозай зьнікненьня[1]. Быў распаўсюджаны ў паўночна-ціхаакіянскім рэгіёне да 1840 году. У цяперашні час сустракаецца вельмі рэдка з-за кітабойнае здабычы ў XIX і XX стагодзьдзях. Верагодна, у рэгіёне засталіся толькі дзьве іх папуляцыі. Папуляцыя, якая сустракаецца ў паўднёва-ўсходняй частцы Бэрынгава мора і ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна, складае ня больш за 50 прадстаўнікоў. Вельмі блага вывучаная папуляцыя ў Ахоцкім моры між Курыльскімі выспамі і Сахалінам можа складаць 300 ці болей жывёлаў, але пра гэта амаль няма зьвестак. Таксама невядома, ці павялічваецца колькасьць японскіх кітоў, бо дакладны падлік выклікае цяжкасьці[2]. Нягледзячы на тое, што кітаздабыча забароненая з 1935 году, браканьерства ў Савецкім Саюзе ў 1950-60-х гадох значна скараціла іхнюю колькасьць[3]. Японскія кіты — адны з самых цяжкіх сысуноў. Яны могуць важыць да 90 тон у сталым узросьце[4], даўжыня дасягае 17 мэтраў[5]. Саміцы большыя за самцоў[6]. Харчуецца плянктонам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Scarff, J. The North Pacific Right Whale (Eubalaena japonica) - the most endangered whale (анг.) Праверана 9 красавіка 2017 г.
- ↑ Eubalaena japonica (North Pacific Right Whale) (анг.). Міжнародны саюз аховы прыроды і прыродных багацьцяў. Праверана 9 красавіка 2017 г.
- ↑ Doroshenko, N.V. [Дорошенко, Н. В.] Soviet catches of humpback whales (Megaptera novaeangliae) in the North Pacific. // Soviet whaling data (1949–1979) [Материалы советского китобойного промысла (1949-1979)]. — Moscow: 2000. — С. 48–95.
- ↑ North Pacific Right Whale (анг.) Voices in the Sea Праверана 9 красавіка 2017 г.
- ↑ Eubalaena japonica (анг.) North American Mammals. Smithsonian Institution. Праверана 9 красавіка 2017 г.
- ↑ National Marine Mammal Laboratory (анг.). National oceanic and atmospheric administration. Праверана 9 красавіка 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Японскі кіт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |