Японская сыстэма мер
Сяканхо (па-японску: 尺貫法) — традыцыйная японская сыстэма мер даўжыні, аб’ёму, плошчы, вагі і грошай, якая знайшла распаўсюджаньне ва ўсёй Усходняй Азіі.
Сувязь з мэтрычнай сыстэмай
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Імпэратарскі закон ад 1891 году ўсталяваў наступныя адпаведнасьці японскай сыстэмы мер з мэтрычнай:
| 1 дзё (丈) | = 100/33 м |
| 1 канэдзяку (曲尺) | = 10/33 м |
| 1 кудзірадзяку (鯨尺) | = 25/66 м |
Скарачэньне сяку (尺) адбываецца ад канэдзяку. Кудзірадзяку, якая на 25% больш, у цяперашні час амаль цалкам выйшла з ужываньня.
Даўжыня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Традыцыйныя японскія меры даўжыні ўсё яшчэ ўжываюцца ў Японіі ў некаторых галінах, нягледзячы на тое, што ў Японіі ўжо даўно дзейнічае мэтрычная сыстэма.
| Мера | Герогліф | Велічыня | мэтар | Юнікод | |
|---|---|---|---|---|---|
| бу | 分 | 1∕330 | 3,03 мм | U+5206 | |
| сун | 寸 | 10 бу | 1∕33 | 3,03 см | U+5BF8 |
| сяку | 尺 | 10 сунам | 10∕33 | 30,3 см | U+5C3A |
| кэн | 間 | 6 сяку | 20∕11 | 1,81 м | U+9593 |
| дзё | 丈 | 10 сяку | 100∕33 | 3,03 м | U+4E08 |
| цё | 町 | 36 дзё = 60 кэнам | 1200∕11 | 109 м | U+753A |
| ры | 里 | 36 тё | 43200∕11 | 3,927 км | U+91CC |
Сяку адпавядае футу, які выкарыстоўваўся раней у Эўропе, а сун — цалі.
Кэн гістарычна зьяўляўся асноўнай адзінкай вымярэньня ў архітэктуры — адлегласьцю паміж апорамі. У розных раёнах Японіі ён зьмяняўся ад 2 да 1,8 мэтраў. Аднак у наступстве быў стандартызаваны як 1,81 мэтра.
Плошча
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Мера | Герогліф | Велічыня | Велічыня(і) СІ |
|---|---|---|---|
| 1 го | 合 | = 1/10 цубо | = 33,058 дм² |
| 1 дзё | 畳 | ≈ 1/2 цубо | ≈ 1,65 м² |
| 1 цубо | 坪 (рэдка: 歩) | = 10 го = 1 кэн² | = 3,3058 м² (400/121 м²) |
| 1 унэ | 畝 | = 30 цубо | = 99,174 м² |
| 1 тан | 段, 反 | = 10 унэ | = 991,736 м² ≈ 9,92 а |
| 1 цё | 町 | = 10 танам | = 9,917 м² ≈ 0,992 га |
- Меры плошчы і даўжыні суадносяцца адзін з адной зыходзячы з таго, што 1 цубо = 1 кэн².
- Мера дзё можа мець розныя значэньні ў розных прэфэктурах Японіі.
Аб’ём
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Традыцыйныя меры аб’ёму дагэтуль выкарыстоўваюцца ў Японіі для вымярэньня рысу і сакэ.
| Мера | Герогліф | Велічыня | літар | Юнікод |
|---|---|---|---|---|
| го | 合 | ≈ 0,18039 | U+5408 | |
| сё | 升 | 10 го | ≈ 1,8039 | U+5347 |
| то | 斗 | 10 сё | ≈ 18,039 | U+6597 |
| коку | 石 | 10 то | ≈ 180,39 | U+77F3 |
- Дакладнае значэньне паводле закона ад 1891 году: 1 сё = 2401/1331 літра = 64,827 сун³.
Вага
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| 1 фун (分) | = 375 мг | |
| 1 момэ (匁) | = 10 фунам | = 3,75 г |
| 1 кін (斥) | = 160 момэ | = 600 г |
| 1 кан (貫, 貫目) | = 1.000 момэ | = 3,75 кг |
- У 1891 1 кін быў прывязаны да 600 грамаў.
Грошы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| 1 мон | |
| 1 хікі | = 10 монам |
| 1 камон (貫文) | = 100 хікі |