Ян Цывінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ян Цывінскі
Jan Cywiński
Jan Cyvinski. Ян Цывінскі (K. Rypinski, 1841).jpg
Род дзейнасьці біскуп-суфраган троцкі, адміністратар Віленскае дыяцэзіі
Дата нараджэньня 24 красавіка 1772
Месца нараджэньня Кузьмічы, цяпер Мядзельскі раён
Дата сьмерці 17 лістапада 1846 (74 гады)
Месца сьмерці Вільня, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Месца пахаваньня Касьцёл Сьвятых Станіслава й Уладыслава
Грамадзянства Рэч Паспалітая
Занятак ксёндз
Узнагароды
ордэн Сьвятога Станіслава I ступені ордэн Сьвятога Уладзімера 3 ступені ордэн Сьвятой Ганны 2 ступені

Ян Цывінскі (па-польску: Jan Cywiński; 24 красавіка 1772, Кузьмічы, Ашмянскі павет, ВКЛ, цяпер Мядзельскі раён — 17 лістапада 1846) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп, пэдагог, філянтроп.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын Ігната й Апалоніі з Радзевічаў Цывінскіх. Ад 1781 навучаўся ў базылянскай школе ў Беразьвеччы. У 1790 паступіў ў Віленскую духоўную сэмінарыю. 5 ліпеня 1795 высьвечаны ў ксяндзы-місіянэры і прызначаны прафэсарам Віленскае духоўнае сэмінарыі, у якой да 1816 выкладаў філязофію і сьпевы. У 1805—1813 дырэктар сэмінарыі. Ад 1808 пробашч у Віжунох. Ад 1811 сябар Віленскае капітулы, канонік, ад 1813 пралат. У 1816 пакінуў Ордэн місіянэраў і стаў памочнікам віленскага біскупа. У 1818 здаў экстэрнам іспыты ў Полацкай езуіцкай акадэміі і атрымаў «патэнт доктара тэалёгіі і права».

Ад 1820 займаў розныя духоўныя пасады ў Салоках, Сьвіранах, Гадуцішках. Дзякуючы ініцыятыве і намаганьням Яна Цывінскага ў 1826 у Гадуцішках пачалося будаўніцтва мураванага касьцёла, плябаніі і школы для сялянскіх і местачковых дзяцей. 24 траўня 1835 кс. Ян Цывінскі разам з сваёй пляменьніцай Францішкай Мількоўскай выдаткавалі сродкі на выхаваньне 12 дзяўчынак зь бедных сялянскіх сем’яў. У сваім тэстамэнце Цывінскі абавязаў спадчыньнікаў штогод адлічваць 200 руб. з даходаў сваіх маёнткаў на навучаньне сялянскіх дзяцей чытаньню і пісьму. Заснаваў фонд для бясплатнага навучаньня ў віленскіх школах 12 хлопчыкаў і 12 дзяўчынак і 2 алюмны (поўнае забесьпячэньне адзеньнем, харчам, жыльлём, платай) для вучобы ў сэмінарыі.

Ад 1840 біскуп-суфраган троцкі і тытулярны біскуп Дэлькусу (кансакраваны 24 жніўня 1841). Ад 1842 адміністратар Віленскае дыяцэзіі. 28 чэрвеня 1843 абраны прэзыдэнтам Віленскага таварыства дабрачыннасьці. 29 красавіка 1846 дараваў усім прыгонным сваіх маёнткаў даўгі і выдаў вольную. Спадчыньнікам ён запаветваў, каб «не ўладарамі былі над сялянамі, а апекунамі». Пахаваны ў віленскай катэдры.

Папярэднік
Тадэвуш Кундзіч
Біскупы-суфраганы троцкія
1840—1846
Наступнік

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]