Перайсьці да зьместу

Ян Францішак Рэгіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Францішак Рэгіс
па-француску: Jean-François Régis
Дзейнасьцьрыма-каталіцкі ксёндз
Нарадзіўся31 студзеня 1597
Сьцяг Францыі Фанкуварт, Францыя
Памёр31 сьнежня 1640,
Сьцяг Францыі Лалувеск
Кананізаваны5 красавіка 1737 году
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ян Францішак Рэгіс (па-француску: Jean-François Régis, 31 студзеня 1597 Фанкуварт — 31 сьнежня 1640, Лалувеск) — францускі каталіцкі сьвяты з ордэну езуітаў.

Ян Францішак Рэгіс нарадзіўся 31 студзеня 1597 года ў шляхецкай сям’і ў Фанкуварце на поўдні Францыі. Яго бацька, Жан Рэгіс, нядаўна атрымаў дваранства ў выніку службы падчас Войнаў Лігі. Яго маці, Маргарыта дэ Кугунхан, была са шляхетнага роду[1]. Атрымаў адукацыю ў езуіцкім калегіюме Безье. 8 сьнежня 1616 году ён уступіў у езуіцкі навіцыят у Тулузе, а праз два гады склаў абяцаньні.

Пасьля заканчэньня курсу рыторыкі ў Каоры Рэгіс быў накіраваны выкладаць граматыку ў некалькіх каледжах: Біём (1619-22), Ле Пюі-ан-Веле (1625-27) і Ош (1627-28). Выкладаючы, ён таксама працягваў вывучаць філязофію і схаластыку ў Турнон-д'Ажанэ. Вызначаны моцнай любоўю да пропаведзі і навучаньню веры, а таксама жаданьнем ратаваць душы], Рэгіс пачаў вывучаць тэалёгію ў Тулузе ў 1628 годзе. Менш чым праз два гады, у 1630 г., ён быў пасьвечаны ў сьвятары і ўступіў у ордэн езуітаў.

Рэгіс быў цалкам падрыхтаваны да сваёй жыцьцёвай працы і летам 1631 году пачаў апостальскую кар’еру. Ён быў нястомным працаўніком, які правёў большую частку свайго жыцьця, дапамагаючы маргіналам[2]. Будучы толькі што пасьвечаным у сьвятары, ён працаваў з ахвярамі бубоннай чумы ў Тулузе. З траўня 1632 году па верасень 1634 году яго жыльлё знаходзілася ў езуіцкім каледжы ў Манпэлье. Тут ён працаваў над навяртаньнем гугенотаў, наведваў шпіталі, дапамагаў людзям у патрэбе, навучаў распутных жанчын і дзяўчат і з нястомнай стараннасьцю прапаведаваў каталіцкую дактрыну дзецям і бедным[3]. Рэгіс найбольш вядомы сваёй працай з жанчынамі з групы рызыкі і сіротамі. Ён заснаваў бясьпечныя дамы і знайшоў для іх працу. Рэгіс заснаваў Брацтва Найсьвяцейшага Сакрамэнту, якое арганізоўвала дабрачынныя зборы грошай і ежы з багатых людзей. Ён таксама стварыў некалькі інтэрнатаў для прастытутак і дапамог многім стаць майстрынямі па вырабу карунак, што дало ім стабільны прыбытак і магчымасьць пазьбегнуць пагрозы сэксуальнай эксплёатацыі.

У 1633 годзе Рэгіс накіраваўся ў дыяцэзію Вів’е па запрашэньні мясцовага біскупа, монсіньёра Людовіка II дэ ля Бом дэ Сюз, засноўваючы місіі па ўсёй дыяцэзіі. З 1633 па 1640 год ён евангелізаваў больш чым пяцьдзесят раёнаў у Віварэ, Форэз і Вэле. Рэгіс старанна працаваў як для сьвятароў, так і для цывільных асоб. Кажуць, што яго стыль прапаведваньня быў простым і прамым. Ён зьвяртаўся да неадукаванага сялянства, што прывяло да шматлікіх навяртаньняў.

Праца Рэгіса сабралі ўраджай навяртаньняў. Аднак яго сьмеласьць, якая ў некаторых выпадках успрымалася як фанабэрыстасьць, прывяла да канфлікту з некаторымі іншымі сьвятарамі, зьявілася напружанасьць з мясцовым біскупам і нават былі пагроз гвалту з боку тых, чые заганы ён асуджаў. Нягледзячы на тое, што Рэгіс марыў прысьвяціць сябе навяртаньню карэнных жыхароў Канады, ён усё жыцьцё пражыў у Францыі.

Рэгіс хадзіў пешшу з горада ў горад, па суровых горных раёнах, дзе было цяжка перасоўвацца, асабліва зімой. Памёр 31 сьнежня 1640 году ад запаленьня лёгкіх у Лалувеску.

Быў бэатыфікаваны Папам Клімэнтам XI 18 мая 1719 году і кананізаваны Папам Клімэнтам XII 5 красавіка 1737 году. Літургічны ўспамін цэлебруецца ў dies natalis.

Ян Францішак Рэгіс — заступнік каруначніц, мэдыцынскіх сацыяльных работнікаў і пазашлюбных дзяцей[4].

У лісьце да біскупу Вів’е ў 1997 годзе Папа Ян Павал II адзначыў 400-годдзе з дня нараджэньня сьвятога Яна Францішка Рэгіса, ушаноўваючы яго як «высокую асобу сьвятасьці» і прыклад для Касьцёла ў сучасным сьвеце.

Сёньня імя Рэгіса сустракаецца па ўсім сьвеце. У яго гонар названыя азёры, горы, гатэлі, жылыя комплексы, басэйны і вуліцы.

  1. ^  Van Ortroy, Francis St. John Francis Regis. — New York: Robert Appleton Company, 1910. — Т. 8.
  2. ^ A Tireless Saint from Southern France. Regis University, Denver, Colorado.
  3. ^ Phyllis G. Jestice, Holy People of the World: A Cross-Cultural Encyclopedia (2004), p. 164
  4. ^ Justin Baker/Strive Creative St. John-Francis Regis, Patron. Stregis.org.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]