Ян Непамуцэн Касакоўскі
Я. Н. Касакоўскі. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Герб «Сьлепаўрон» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 16 траўня 1755 |
Памёр | 26 жніўня 1808 |
Род | Касакоўскія |
Бацькі | Антоні Касакоўскі Канстанцыя з Красноўскіх |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Касакоўскі.
Ян Непамуцэн Касако́ўскі[1] (па-польску: Jan Nepomucen Kossakowski; 16 траўня 1755, Голча Кракаўскага ваяводзтва — 26 жніўня 1808[2]) — дзяржаўны й рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп віленскі (ад 9 жніўня 1798).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З шляхецкага роду Касакоўскіх гербу «Сьлепаўрон», сын Антонія, падстолія наваградзкага, і Канстанцыі з Красноўскіх.
Навучаўся ў піярскіх калегіюмах у Пётркаве й Варшаве, у Рыме. Падарожнічаў па Францыі й Ангельшчыне.
Сьвятар ад 1787, сябар віленскае капітулы ад 1788, каад’ютар інфлянцкага біскупа й сябар Адукацыйнае камісіі ад 1793.
Тытулярны біскуп лярымэнскі і біскуп інфлянцкі ад 1794. У 1795 шукаў у Пецярбургу падтрымкі і, пэўна, спрычыніўся да загаду Кацярыны ІІ пра далучэньне Віленскае дыяцэзіі да Інфлянцкае (сядзіба ў Вільні). Пасьля аднаўленьня віленскае дыяцэзіі ў новых межах — біскуп віленскі ад 9 жніўня 1798.
Шмат зрабіў для разьвіцьця адукацыі й дабрачыннасьці ў краі.
Аўтар казаньняў, прац па гісторыі літаратуры, дыярыюшу, перакладаў з францускае мовы[3].
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Таксама Ян Непамук Касакоўскі — Крыніца: Ігар Ганчарук. Становішча і арганізацыйная структура рымска-каталіцкага касцёла на беларускіх землях у складзе Расейскай імперыі (1772—1830 г.) // «Гістарычны Альманах». Том 6, 2002.
- ^ Валерый Пазднякоў. Касакоўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 69.
- ^ Валерый Пазднякоў. Касакоўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 70.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ян Непамуцэн Касакоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў