Перайсьці да зьместу

Ян Мікалай Масальскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Мікалай Масальскі

Герб «Масальскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1728
Памёр 27 студзеня 1763
Род Масальскія
Бацькі Міхал Юзэф Масальскі
Францішка з Агінскіх

Ян Мікалай Масальскі (1728 — 27 студзеня 1763) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі1756); палкоўнік літоўскай артылерыі (1748). Кавалер ордэна Белага Арла (1762).

Трымаў Ваўкавыскае і Радашкавіцкае староствы.

З княскага роду Масальскіх гербу ўласнага, сын Міхала Юзэфа, гетмана вялікага, і Францішкі з Агінскіх. Меў братоў Юзэфа Адрыяна, Ігнація Якуба і Казімера Адрыяна.

Належаў да групоўкі Чартарыйскіх, супраціўнікаў караля і вялікага князя Аўгуста Саса. Абіраўся паслом на соймы 1744, 1746 і 1750. 20 сьнежня 1756 атрымаў урад падчашыя. Быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1761 і прэтэндаваў на пасаду ягонага маршалка. Аднак намаганьнямі палітычных супраціўнікаў яе не атрымаў, затое дамогся абяцаньня пасады маршалка наступнага Трыбуналу. Абіраўся дэпутатам Трыбуналу ў 1762 і ягоным маршалкам, але раптоўна памёр[2].

Не ажаніўся і не пакінуў нашчадкаў.

  1. ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 246.
  2. ^ Ян Мікалай Масальскі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 342.