Ян Масесаў
| Ян Масесаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 31 сакавіка 2000[1] (25 гадоў) | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019—2025 | Віцебск | 56 (0) |
Ян Масе́саў (нар. 31 сакавіка 2000 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў займацца футболам з 6 гадоў у СДЮШАР футбольнага клюбу «Віцебск». У веку 14 гадоў перабраўся ў менскую Рэспубліканскую дзяржаўную вучэльню алімпійскай рэзэрвы (РДВАР), дзе пачаў выступаць на юнацкім узроўні за каманду Акадэміі АБФФ.
Па заканчэньні навучаньня ў РДВАР у ліпені 2017 году вярнуўся ў «Віцебск», дзе пачаў спаборнічаць у складзе дублю. Неўзабаве пачаў таксама прыцягвацца і да асноўнай каманды. 16 сакавіка 2019 году дэбютаваў у галоўнай камандзе «Віцебска», выйшаўшы на замену ў канцы матча Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лякаматыву» (2:1). 14 красавіка ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, калі ў канцы сустрэчы супраць менскага «Тарпэда» (1:1) выйшаў на поле. У далейшым у 2019 годзе працягваў часам зьяўляцца ў асноўным складзе, а ў 2020—2022 гадах гуляў толькі за дубль, зрэдку апынаўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе.
У 2023 годзе, пасьля таго як «Віцебск» выбыў у Першую лігу, пачаў гуляць у стартавым складзе. У красавіку 2023 года падоўжыў кантракт зь віцебскім клюбам да сканчэньня 2024 году[3]. Зноў склаў з клюбам угоду ў студзені 2025 году[4]. У веку 25 гадоў скончыў кар’еру[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в Yan Mosesov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://betnews.by/player/yan-mosesov-vitebsk-belarus/
- ^ Ян Мосесов и Дмитрий Воробьев задержатся в "Витебске" до конца сезона-2024 (рас.) Праверана 2023-04-26 г.
- ^ "Витебск" продлил контракт с Яном Мосесовым (рас.). Football.by (2025-01-08). Праверана 2025-03-07 г.
- ^ Полузащитник "Витебска" завершил карьеру в 25 лет (рас.). Football.by (2025-08-05). Праверана 2025-08-09 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)