Перайсьці да зьместу

Ян Маджарскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Маджарскі
Род дзейнасьці ткач
рамесьнік
Дата нараджэньня пачатак XVIII стагодзьдзя
Месца нараджэньня Сьцяг ТурэччыныКанстантынопаль
Асманская дзяржава
Дата сьмерці 1800 або 1801
Месца сьмерці Сьцяг РасеіСлуцак
Менская губэрня
Расея
Месца пахаваньня Кляштар бэрдандынаў
Занятак ткач, рамесьнік, тэкстыльны дызайнэр
Гады дзейнасьці з 1740-ых гадоў
Вядомы як прадпрымальнік
ткач
Бацька Нун
Жонка Армінэ
Дзеці Лявон Маджарскі

Ян Маджарскі (Аванэс Маджаранц) (пачатак XVIII стагодзьдзя, Канстантынопаль або Сяміградзьдзе — 1800 або 1801, Слуцак, Расея) — ткач, мастак, кіраўнік і арандатар Слуцкае пэрсіярні[1].

Нарадзіўся ў Канстантынопалі (паводле іншых зьвестак Сяміградзьдзі, цяпер гэта землі Румыніі) ў сям’і вугорца на ймя Нума (сына Міхала[2]) і армянкі[1]. Бацька служыў у аўстрыйскім войску і патрапіў у турэцкі палон[2].

Ткацкаму рамяству навучаўся ў Канстантынопалі. У 1740-х вырабляў паясы на ткальні князёў Патоцкіх у Станіславе. У 1758 годзе быў запрошаны ваяводам віленскім Міхалам Казімерам Радзівілам (Рыбанькам) у Нясьвіж, потым працаваў у Слуцку, дзе кіраваў пэрсіярняю[1]. Бурлівая дзейнасьць слуцкай пэрсіярні прыносіла Маджарскаму вялікі прыбытак. Ён набыў за 30 тысячаў залатых двор Сёлка (цяпер у межах Слуцку), а потым нават змог дамовіцца з сынам аб арэндзе ткальні[3] ў 1776—1780 роках[1].

Памёр у Слуцку ў 1800 або 1801 годзе і, як сьцьвярджаюць дасьледчыкі, быў пахаваны ў тамтэйшых бэрнардынаў[3].

Распрацаваў кампазыцыйную структуру, віды паясоў (двухбаковыя, чатырохчастковыя) і асноўныя тыпы дэкору паясоў[1].

З жонкай Армінэ (магчыма, яе імя Разалія[2]) мелі сына Лявона і некалькіх дачок[4].

  1. 1 2 3 4 5 Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с ISBN 978-985-01-1080-0. С. 126.
  2. 1 2 3 Зміцер Юркевіч. Дакументальныя крыніцы да радаводу Станіслава Манюшкі
  3. 1 2 Зміцер Юркевіч. Таямніцы Манюшкаў. Частка XVI. Маджарскія. № 31 (1470) 01.08.2020 — 08.08.2020 г
  4. Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с ISBN 978-985-01-1080-0. С. 23.