Ян Бронкаф
Ян Бронкаф | |
Дата нараджэньня | 23 чэрвеня 1652[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 28 сьнежня 1718[1][3] (66 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | скульптар, гравэр па дрэве, разьбяр па дрэве |
Навуковая сфэра | скульптура[1] і разьба па дрэве[d][1] |
Плынь | барока |
Ян Брокаф, таксама вядомы як Ёган Брокаф (па-чэску: Jan Brokoff 23 чэрвеня 1652 — 28 сьнежня 1718) — скульптар і разьбяр у стылі барока.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў з карпацкіх немцаў, нарадзіўся ў Сьпіскай Собаце (Славакіі) Каралеўскай Вугоршчыны.
У 1675 годзе Ян Брокаф пераехаў з Вугоршчыны ў Чэхію. Праз тры гады, у 1692 годзе, ён пасяліўся ў Празе і атрымаў мяшчанскія правы ў праскім Старым горадзе. Ад жонкі жонкі Альжбеты (у дзявоцтве Шпінглэр) меў дзяцей — сыноў Міхала Яна Юзафа, Фэрдынанда Максіміліяна і Антаніна Сэбастыяна і дачку Ганну Элеанору. Двое сыноў пайшлі па шляху бацькі, трэці сын, Антанін Сэбастыян, пазьней стаў прыдворным паэтам у Вене. Меў прыватную майстэрню, якая пасьля яго сьмерці перайшла да сына Міхала, а пасьля яго сьмерці да Фэрдынанда. Ян Брокаф памёр у Празе.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яго працы падзяляюцца на два этапы: зробленыя самастойна і зробленыя разам з сынамі, у асноўным з Фэрдынандам. Брокаф стварыў статую П’ета ці Аплакваньне Хрыста (па-чэску: Pieta), якая была выстаўлена на Карлавым мосьце ў 1695 годзе, аднак пазьней (1859) гэтую скульптуру перанесьлі ў кляштар міласэрных сясьцёр Карла Барамэі пад узгоркам Петршын у Празе.
Сярод вядомых прац: драўляная мадэль статуі Яна Непамуцкага, паводле якой была адліта бронзавая статуя, якая цяпер знаходзіцца на Карлавым мосьце, статуі сьвятога Язэпа і Хрышчэньня Пана на Карлавым мосьце (абедзьве былі пашкоджаны ў дні рэвалюцыі 1848 году, на сёньняшні дзень іх можна знайсьці ў лапідарыі Нацыянальнага музэю ў Празе) і шмат іншых плястычных вырабаў, такіх як скульптура ў касьцёле Сьвятой Барбары ў Манэтыне або статуі, якія ўпрыгожваюць замкі ў Клаштэрэц над Огржы, замак Чэрвены Градэк каля Іркава, Лібаховічы, Брумаўскі манастыр і інш.
Выбраныя творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- драўляная мадэль статуі сьв. Яна Непамуцкага, якую пасьля адлілі ў бронзе для для праскага Карлава мосту (1683),
- статуі сьв. Юзафа і Крыжа Езуса (зьнішчаны пад час Рэвалюцыі 1848—1849 гг.),
- статуі ў касьцёле сьв. Барбары ў Манэцкіне,
- скульптуры ў замку г. Клаштарэц над Огржы,
- статуі ў замку Чэрвены Градэк,
- скульптурная выява турка, вартаўніка палонных хрысьціян, усталявана на Карлавым мосьце ў 1714 годзе лічыцца самай папулярнай працай.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Ян Непамуцкі, 1683
-
Трытон, Клаштэрыц над Огржы
-
П’ета, 1695
-
Сьвятыя Барбара, Маргарыта і Альжбета (Прага)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Johann Brokof // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online (ням.) / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ^ а б в Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Union List of Artist Names (анг.) — 2004.