Ян Барысюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ян Барысюк (18881953) — каталіцкі сьвятар.

Скончыў духоўную сэмінарыю ў Жытоміры. У 1911 прыняў сакрамант сьвятарства. З 1922 служыў у Бярэсьці вайсковым капэлянам ІХ Акруговага шпіталю і мясцовым школьным прэфектам. З 1 жніўня 1933 працаваў пробашчам парафіі Баранавічы (Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа), настаўнік рэлігіі ў Баранавіціх школах. З 1938 выконваў абавязкі баранавіцкага дэкана.

У 19451947 — генэральны вікарый Пінскай дыяцэзіі.

Арыштаваны МДБ у 1947 і сасланы ў лягер у Сыбір. Памёр у лягэры ў 1953 годзе.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Няхай Сьведчаньне іх веры не забудзецца — Лёс каталіцкага касьцёлу на беларусі ў 1917—1953 // Непакалянаў, 2000
  • Spis kościołów i duchowieństwa diecezji Pińskiej w r.p. 1933 i 1934//Пінск, 1933
  • Віктара Астрога «Баранавіцкія касьцёлы» // Наша Вера 2/1999