Януар Сухадольскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сухадольскі.
Януар Сухадольскі | |
Дата нараджэньня | 19 верасьня 1797[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 сакавіка 1875[1][2][3][…] (77 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Навуковая сфэра | малярства |
Жанры | батальны жанр[d] |
Януар (Ян) Іванавіч Сухадольскі (па-польску: January Suchodolski; 19 верасьня 1797, Горадня — 20 сакавіка 1875) — беларускі жывапісец-баталіст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў са шляхецкага роду Сухадольскіх герба «Слепаўрон». Сын Яна Сухадольскага і Тэклі з Даўнаровічаў. Брат паэта Райнольда Сухадольскага.
Першыя ўрокі жывапісу браў у польскага мастака Антона Брадоўскага. Скончыў Сьвіслацкую гімназію, Школу вайсковых інжынэраў у Варшаве, служыў у войску Царства Польскага. Удзельнічаў у расейска-іранскай вайне (1826—1828), знаходзіўся пры штабе фэльдмаршала Івана Паскевіча, на заказ якога стварыў цыкль карцін, прысьвечаны кампаніі. Удзельнічаў у паўстаньні 1830—1831 гадоў, эміграваў, жыў у Рыме. Пасьля амністыі вярнуўся на радзіму, дзе жыла сям’я. Па запрашэньні імпэратара Мікалая I паехаў у Пецярбург, дзе атрымаў заказ на цыкль карцін пра батальныя сцэны расейска-французскай вайны 1812 года.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цяпер частка карцін захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Менску[4], ў Гомельскім краязнаўчым музэі (творы, зробленыя на заказ фэльдмаршала Паскевіча).
- Узяцьце расейцамі крэпасьці Карс
- Перамога пад Елдавай
- Здача крэпасьці Абасабад
- Бітва пад Рашынам (1832)
- Бітва пад Самасьерай (1860)
- Пераход арміі Напалеона празь Бярэзіну (1866)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б January Suchodolski // RKDartists (нід.)
- ^ а б January or Janvier Suchodolski // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ а б January Suchodolski // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ Погорельцы
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Карлюкевіч А. Знічкі Айчыны // «Голас Радзімы», № 7(3079), чацв., 21 лют. 2008.