Янка Ролсан
Янка Ролсан | |
Дата нараджэньня | 1 жніўня 1912 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 23 студзеня 1994 (81 год) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Месца працы | |
Сябра ў | Фэдэральная рада беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі |
Янка Ролсан, сапр. Гадзіцкі (1 жніўня 1912, в. Вялень, Ігуменскі павет, Менская губэрня — 23 студзеня 1994, Адэлаіда, Паўднёвая Аўстралія; Псэўданімы: ВЭР, Крапіва-Жыгучка, Янка Яр) — беларускі грамадзка-культурны эміграцыйны дзеяч, паэт.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 1 жніўня 1912 года ў вёсцы Вялень Ігуменскага павету (цяпер — Пухавіцкі раён) у сялянскай сям’і. Вучыўся ў Менскім сельскагаспадарчым інстытуце. Працаваў у саўгасе ў Дукоры, потым — сакратаром у раённай пракуратуры ў Пухавічах. У пачатку 1930-х гадоў вучыўся ў Харкаўскім тэхнікуме цяжкай прамысловасьці. Працаваў на ваенным заводзе ў Ніжнім Тагіле.
У 1939 годзе скончыў Ржэўскую авіяшколу. Авіямеханікам служыў у 5-й эскадрыльлі, браў удзел у польскім паходзе Чырвонай Арміі і Савецка-фінскай вайне. Пасьля дэмабілізацыі ў студзені 1941 году, працаваў на заводзе імя Варашылава ў Менску.
Падчас нямецкай акупацыі БССР супрацоўнічаў з нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй, працаваў сьледчым суду ў Пухавіцкім раёне. З лютага 1944 году — афіцэр Беларускай Краёвай Абароны (БКА). З лета 1944 года ў Нямечччына. Пасьля вайны жыў у Мюнхэне, быў сябрам Беларускага Нацыянальнага Камітэту. Пазьбягаючы рэпатрыяцыі ў СССР запісаўся летувісам і зьмяніў прозьвішча на Гадзіцкас.
У 1950 годзе выехаў у Аўстралію, пасяліўся ў Адэлаідзе. У 1963 годзе зьмяніў прозьвішча на Ролсан. Займаў розныя пасады ў царкоўнай управе — старшыня, скарбнік, сакратар, рэфэрэнт па вонкавых сувязях. Адзін з арганізатараў у 1975 годзе і першы старшыня Беларускага аб’яднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі, пакінуў гэтую пасаду ў 1987 годзе з-за хваробы. Сябра Выканаўчага камітэту Фэдэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар паэтычных твораў. Выйшаў паэтычны зборнік «Кліч» (1980; 2-е выд. 1982). Таксама аўтар успамінаў «З глыбінь мінулага» (1984). У 2003 годзе намаганьнямі сакратара Беларускага гістарычнага таварыства ў Аўстраліі Віктара Кавалеўскага выдадзены збор твораў Я. Ролсана «З глыбіняў мінулага» (успаміны і вершы). Сталы карэспандэнт газэты «Беларус» (пад псэўданімам Янка Яр). Сярод паэтычных твораў, што праўда, не дужа высокага паэтычнага ўзроўню, ёсьць верш прысьвечаны БКА.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі / Лявон Юрэвіч; Рэд. А. Гардзіенка. — Мн.: [Беларускі Гістарычны Агляд], 2002. — 242,[1] с.: іл. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд». Сэрыя «Досьледы»; [Вып. 10]). — ISBN 978-5272-10-9