Перайсьці да зьместу

Якуб Гузьней

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Якуб Гузьней
Якуб Амяльянавіч Гузьней
1892не раней за 1925
Месца нараджэньня в. Гольчыцы, Слуцкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці ?
Прыналежнасьць Сьцяг РасеіРасейская імпэрыя,
Сьцяг БеларусіБеларуская Народная Рэспубліка
Род войскаў пяхота
Гады службы 19141921
Званьне паручнік
Камандаваў 1 ротай Першай брыгады Першай брыгады Войска БНР
Бітвы/войны Першая сусьветная вайна
Польска-бальшавіцкая вайна
Слуцкі збройны чын

Якуб Гузьней (1892, в. Гольчыцы, Слуцкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — ?) — беларускі грамадзка-палітычны і вайсковы дзеяч. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 году, камандаваў першай ротай у Першай Брыгадзе войска БНР[1].

Удзельнік Першай Сусьветнай вайны. Ваяваў на Паўночным фронце ў складзе 5-й расейскай арміі[1].

Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году актыўна працуе ў беларускім вайсковым руху. Дэлегат зьезду беларусаў-вайскоўцаў паўночнага фронту ў Віцебску[1]. Удзельнік Першага Усебеларускага Зьезду ў Менску[1]. Сябра Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Рады[1]. Падчас польска-савецкай вайны – рэзэрвовы афіцэр Беларускай вайсковай камісіі[1].

Удзельнік Слуцкага Збройнага Чыну, паручнік[2], камандаваў першай ротай у Першай Брыгадзе войска БНР[3]. Пасьля ліквідацыі Слуцкага паўстаньня, жыў у Заходняй Беларусі[1]. Далучыўся да антыпольскай партызанкі[1]. Пачынае супрацоўнічаць з савецкімі ўладамі[1]. У чэрвені 1924 нелегальна трапляе ў Менск, дзеля ўдзелу ў ліквідацыйным зьезьдзе Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў[1].

Па вяртаньні ў Заходнюю Беларусь нелегальна перабіраецца ў Летуву, дзе 23 жніўня 1924 просіць палітычнага прытулку[1]. Працаваў пры прадстаўніцтве БНР у Коўна, належаў да групы Цьвікевіча[1].

Пасьля 1925 далейшы лёс невядомы.

  • Слуцкі збройны чын 1920. у дакумантах і ўспамінах., Менск, Медысонт, 2006.
  1. ^ а б в г д е ё ж з і к л Вашкевіч Андрэй, Пашкевіч Алесь, Чарнякевіч Андрэй Кароткі нарыс беларускага пытаньня. — 1-е выд. — Менск: І. П. Логвінаў, 2008. — 396 с. — ISBN 978-985-6901-22-8
  2. ^ Ніна Стужынская «ЗЯЛЁНЫ ДУБ» // Беларусь мяцежная. З гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 1920-я гг.. — 2-е выд. — Вільня: Наша будучыня, 2011. — С. 334. — 384 с.
  3. ^ Ніна Стужынская «ЗЯЛЁНЫ ДУБ» // Беларусь мяцежная. З гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 1920-я гг.. — 2-е выд. — Вільня: Наша будучыня, 2011. — С. 85. — 384 с.