Беларусь мяцежная (кніга)
Выгляд
| Беларусь мяцежная | |
| Аўтар: | Ніна Стужынская |
|---|---|
| Мова арыгіналу: | беларуская |
| Год напісаньня: | 2011 |
| Выдавецтва: | «Наша будучыня», Вільня |
| Колькасьць старонак: | 383 |
«Беларусь мяцежная» — кніга Ніны Стужынскай прысьвечаная гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 1920-я.
Кніга прысьвечаная маладасьледаваным і малавядомым падзеям беларускага супраціву — Слуцкаму паўстаньню, дзейнасьці антысавецкай партызанкі ў 20-я гады XX стагодзьдзя, выбітным асобам таго часу. Аўтарка знайшла і выкарыстала шмат раней невядомых крыніцаў, у тым ліку і дакумэнты ДПУ, прыватныя лісты, успаміны вэтэранаў. Яна дакладна абвяргае міт камуністычнай прапаганды аб тым, што беларускі народ падтрымліваў бальшавіцкі рэжым.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|