Якаў Малайчук
Якаў Малайчук | |
Дата нараджэньня | 15 верасьня 1944 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 кастрычніка 2015 (71 год) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Узнагароды |
Я́каў Сямё́навіч Малайчу́к (15 верасьня 1944, в. Дзераўная Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці — 25 кастрычніка 2015, Пружаны) — беларускі харавы дырыгент, краязнаўца. Заснавальнік адзінага на Беларусі музэю Рыгора Шырмы, які знаходзіцца ў Пружанах.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў в. Дзераўная (цяпер у Дарагічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці) ў сялянскай сям’і. Бацька загінуў на вайне ў 1945 року.
У 1961 Якаў скончыў Імянінскую сярэднюю школу і паступіў у Берасьцейскую музычную вучэльню (дырыгенцка-харавое аддзяленьне). На трэцім курсе забраны на вайсковую службу. Скончыў вучэльню ў 1968 року і накіраваны на працу дырэктарам Ружанскай музычнай школы. Тут адразу зладзіў хор, які неўзабаве займеў папулярнасьць па ўсёй Берасьцейшчыне. Адначасна навучаўся ў Ленінградзкім інстытуце культуры імя Крупскай(ru).
З 10 лютага 1971 — дырэктар Пружанскай музычнай школы. Менавіта ў час ягонага знаходжаньня на пасадзе дырэктара музычная школа ператварылася ў дзіцячую школу мастацтваў, а ў 1978 яна атрымала імя Рыгора Шырмы. У 1982 року пры школе Якуб Сямёнавіч стварыў мэмарыяльны музэй у імя славутага дырыгента. На пасадзе дырэктара працаваў да 15 чэрвеня 2005 року, пасьля — выкладчык гэтай школы.
У 1976 Якаў Малайчук стварыў пры пружанскім Палацы культуры хор, які ўзначальваў да 1992 року. У 2003 узначаліў народны камэрны хор пружанскага Палацу культуры[1]. Хор зьяўляецца дыплямантам разнастайных конкурсаў і фэстаў, выконвае творы беларускіх і замежных кампазытараў, духоўныя сьпевы.
У 1991—1995 гг.[a] — дэпутат Пружанскага гарадзкога выканаўчага камітэту. Адзін з ініцыятараў пераназову вуліцы Леніна ў вуліцу Рыгора Шырмы.
У 1999 року ўзнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны[2] за значны асабісты ўнёсак у памнажэньне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу.
Пахаваны ў Пружанах на Слабудзкіх могілках.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Марына Вакульская. (20 траўня 2011) В выходные Пружанщина принимала два фестиваля. Раённыя будні. Праверана 13 лютага 2012 г.
- ^ Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 1 снежня 1999 г. N 702 «Аб узнагароджанні групы работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый Брэсцкай вобласці дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» (рас.). Нацыянальны прававы партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 13 лютага 2012 г.
- ^ Даты прыкладныя.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Здановіч І. Малайчук Якаў Сямёнавіч // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Берасьце: «Альтернатива», 2008. — С. 75—77. — 80 ас. — ISBN 978-985-6843-85-6