Ягана Шпіры
Ягана Шпіры | |
Johanna Louise Heusser | |
Ягана Шпіры каля 1870 | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Ягана Люіза Гойсэр |
Нарадзілася | 12 чэрвеня 1827 Гірцэль, Швайцарыя |
Памерла | 7 ліпеня 1901 (74 гады) Цюрых, Швайцарыя |
Пахаваная | |
Бацькі | Ёган Якаб Гойсер[d] Мета Гойсер-Швайцэр[d] |
Сужэнец | Johann Bernhard Spyri[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Жанр | дзіцячая і падлеткавая літаратура |
Мова | нямецкая[2] |
Значныя творы | Гайдзі |
Ягана Шпіры (па-нямецку: Johanna Spyri, joˈhana ˈʃpiːri), пры нараджэньні Ягана Люіза Гойсэр (ням. Johanna Louise Heusser; 12 чэрвеня 1827, Гірцэль, Швайцарыя — 7 ліпеня 1901, Цюрых, Швайцарыя) — швайцарская дзіцячая пісьменьніца, найбольш вядомая сваёй кнігай «Гайдзі».
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў сельскай мясцовасьці, улетку дзяцінства праводзіла ў ваколіцах Куру (Граўбюндэн), які пазьней апіша ў сваіх творах.
У 1852 року выйшла за адваката Бэрнгарда Шпіры. Жывучы ў Цюрыху, пачала апісваць жыцьцё ў вёсцы. Першая аповесьць «Нататка на Вроневай магіле», якая апавядае пра жыцьцё жанчыны пад хатнім гвалтам, выйшла ў 1880. У наступным годзе зьявіліся гісторыі для дзяцей і падлеткаў, сярод якіх быў і раман «Гайдзі», якія пісьменьніца напісала за чатыры тыдні. «Гайдзі» — гісторыя пра дзяўчынку-сірату, што жыве зь дзедам у швайцарскіх Альпах; відарысы ў рамане апісаныя вельмі маляўніча.
Муж Яганы і адзіны іхні сын Бэрнард памерлі ў 1884 року. Пасьля гэтага яна прысьвяціла сябе дабрачыннасьці і напісала больш за 50 апавяданьняў. Пахаваная побач зь сям’ёй на могілках Зыльфэльд-А ў Цюрыху.
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Швайцарыі пісьменьніцу вельмі шануюць; ейны партрэт выдадзены на марцы ў 1951 року і выбіты на памятнай манэце ў 20 франкаў у 2009.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нямецкая Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
- ^ Loacker N., Hänsli C. Where Zurich Comes to Rest - The Cemeteries of the City of Zurich (ням.) — Zürich: Orell Füssli, 1998. — S. 288. — ISBN 3-280-02809-4
- ^ Спири Йоханна // ПроДетЛит (рас.) — 2019.