Перайсьці да зьместу

Юя Вісьляндэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юя Вісьляндэр
Jujja Wieslander
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 12 чэрвеня 1944 (81 год)
Стакгольм, Швэцыя
Муж Тумас Вісьляндэр
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Гады творчасьці 1990—2006
Кірунак дзіцячая літаратура
Мова швэдзкая
Значныя творы сэрыя «Мама Му»
Прэміі
Узнагароды

Ю́я Ві́сьляндэр (па-швэдзку: Jujja Wieslander ; нар. 12 чэрвеня 1944, Стакгольм, Швэцыя) — швэдзкая дзіцячая пісьменьніца, перш за ўсё вядомая дзякуючы літаратурнаму пэрсанажу Маме Му, створанаму ў суаўтарстве з мужам Тумасам. Сябра Швэдзкай дзіцячай акадэміі.

Паводле твораў Вісьляндэраў запісаныя радыё- і тэлеперадачы, дзіцячыя песенькі.

Па-беларуску на паперы выйшлі наступныя яе кнігі ў перакладзе Надзеі Кандрусевіч: «Малы і мядзьведзік», «Малы і Білан» і «Мама Му чытае» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»; гэтую кнігу зачытвала ў рамках праекту «Швэдзкія казкі беларускім дзеткам» амбасадарка Швэцыі ў Беларусі Крыстына Юганэсан[1]), «Хутчэй, Мама Му!»[2], «Мама Му сумуе», «Мама Му ў басейне», «Мама Му ўяўляе», «Крумкач кажа НЕЛЬГА!», «Мама Му на горцы», «Мама Му на санках», «Як Мама Му сустрэла Крумкача», «Мама Му на арэлях», «Мама Му, Крумкач і Каляды», «Мама Му прыбірае», «Мама Му паранілася»[3].

  1. #Заставайцесядома. Пасол Швецыі Крысціна Юханесан чытае казку па-беларуску
  2. Юя Вісландэр. Хутчэй, Мама Му! / Перакл. са шведск. Надзя Кандрусевіч. — Мн.: «Логвінаў», 2017.
  3. Мама Му

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]