Юр’я
Народна-хрысьціянская традыцыя | |
Значэньне | Памяць пра вырак да сьмерці старажытнарымскага афіцэра Юрыя (303, Нікамэдыя) за адмову выракчыся хрысьціянскай веры |
---|---|
Дата | 6 траўня [ст. ст. 23 красавіка] |
Юр’я (Юрай, Юр’е, Ягор’я) — традыцыйнае сьвята, якое адзначаецца 6 траўня (23 красавіка па старым стылі).
Гэта адно з найбольш адметных сьвятаў земляробчага календара, абстаўлена шэрагам урачыстых абрадавых дзеяньняў. Сьвята адзначаецца ў гонар сьв. Георгія-пераможцы — заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысьціянскія часы ён пераняў рысы і функцыі язычніцкага бога Ярылы. Варыянты назваў сьвята, прысьвечанага гэтаму боству — Ярылавіца, Ярылкі. Веснавы Юрай знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як лічылі амаль усюды, пачынае кукаваць зязюля.
Абрады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На Юр’е сяляне выходзілі зь песьнямі ды ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. Зь Юр’ем зьвязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр’я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр’я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім зьвярам, пасьля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Сьвята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяньнямі, песьнямі, павер’ямі, прыкметамі апатрапеічнага і заклінальнага характару.
Першаму выгану каровы за вароты ў поле папярэднічае ваджэньне карагоду і сьпеў юраўскіх песьняў[1]:
«Ой, што ж карагод
Сам Бог напярод.
Дзе карагод ходзіць —
там жыта родзіць,
А дзе не бывае —
То там палягае...»
Прыказкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гэтае сьвята існуе шмат прыказак, прыкмет.
- Як дождж на Юр’я, то будзе хлеб у дурня.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Анатоль Кляшчук. Адчыняйцеся, нябёсы, Юр’я ідзе // Зьвязда : газэта. — 5 траўня 2012. — № 85 (27200). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Выган жывёлы на Юр’я
- «Этнаграфія Беларусі: Юр’я веснавы»
- Юр’я: фотарэпартаж Андрэя Лянкевіча з Палесься
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |