Юры Кулажанка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кулажанка (неадназначнасьць).
Юры Кулажанка | |
Дата нараджэньня | 27 траўня 1964 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 11 сьнежня 2024 (60 гадоў) |
Месца вучобы | |
Занятак | прафэсар унівэрсытэту |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d] (2015) |
Узнагароды |
Ю́ры Іва́навіч Кула́жанка (27 траўня 1964,
— 11 сьнежня 2024 (60 гадоў)) — беларускі матэматык, спэцыяліст у галіне матэматычнай лёгікі, альгебры і тэорыі лічбаў. Доктар фізыка-матэматычных навук (2015), дацэнт (2004)[1]. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту (2016—2024).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1986 року скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасці «Матэматыка». Па сканчэньні навучаньня разьмеркаваны на пасаду настаўніка матэматыкі Даўгалескай сярэдняй школы Гомельскага раёну, а ў 1988 року прызначаны на пасаду намесьніка дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце Верхне-Брылёўскай сярэдняй школы Гомельскага раёну.
У 1990—1992 роках навучаўся ў асьпірантуры Беларускага інстытуту інжынэраў чыгуначнага транспарту па спэцыяльнасьці «Матэматычная лёгіка, альгебра і тэорыя лікаў». У 1992—2004 роках працаваў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце транспарту. Дацэнт (2004).
У 1998 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Крытэры паўабелявасьці n-арных груп»[2], а ў 2015 року — доктарскую дысэртацыю на тэму «Поліядычныя апэрацыі і іх прыкладанні»[3].
У 2004—2014 роках — першы прарэктар Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны.
У 2014—2016 — начальнік управы падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі[1].
26 кастрычніка 2016 року прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту[1].
Быў дэпутатам Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў 28 скліканьня.
Памёр 11 сьнежня 2024 року пасьля цяжкай і працяглай хваробы[4].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Падзяка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2018)[1];
- падзяка Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусі[5];
- грамата Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусі[5];
- ганаровая грамата Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусі[5];
- знак адрозьненьня «Ганаровы транспартнік»[5];
- нагрудны знак «Выдатнік Беларускай чыгункі»[5];
- падзяка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Кулаженко Юрий Иванович (рас.) Асобы. Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт транспарту. Праверана 17 сьнежня 2024 г.
- ^ Критерии полуабелевости n-арных групп : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.01.06 / Кулаженко Юрий Иванович. — Гомель, 1998.
- ^ Полиадические операции и их приложения : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.01.06: защищена 29.05.2015: утверждена 25.11.2015 / Кулаженко Юрий Иванович. — Гомель, 2015.
- ^ Ушел из жизни Юрий Иванович Кулаженко
- ^ а б в г д е В возрасте 60 лет ушел из жизни ректор БелГУТа Юрий Кулаженко
- Нарадзіліся 27 траўня
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
- Памерлі 11 сьнежня
- Памерлі ў 2024 годзе
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Дактары фізыка-матэматычных навук
- Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту
- Дэпутаты Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў 28-га скліканьня
- Асобы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі