Юры Данілачкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Данілачкін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся22 лютага 1991
ГрамадзянстваРасея / Беларусь
Прафэсійная інфармацыя
СпэцыялізацыяГарналыжны спорт

Ю́ры Дані́лачкін (Нар. 22 лютага 1991) — беларускі гарналыжнік. Удзельнік XXII Алімпійскіх гульняў у Сочы (Расея)[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займацца горнымі лыжамі пачаў з трох год. Яго трэнэрам была маці — Натальля Данілачкіна, якая ў свой час удзельнічалі ў спаборніцтвах па горных лыжах у складзе зборнай СССР. Першапачаткова Юры выступаў за зборную Расеі, але не патрапіўшы на зімовыя Алімпійскія гульні 2010 году ў Ванкувэры, а таксама пасьля адмовы аб зьмене свайго асабістага трэнэра Юры пастанавіў прыняць беларускае грамадзянства[2].

Летам 2010 году працэс зьмены завяршыўся і ўжо празь некалькі месяцаў Данілачкін стаў выступаць за нацыянальную зборную Беларусі. На моладзевым узроўні найвышэйшым дасягненьнем Данілачкіна стала заваяваныя двойчы 13-е месца на юніёрскіх чэмпіянатах сьвету 2010 і 2011 гадоў. У лютым 2011 году Юры ўпершыню выступіў на чэмпіянаце сьвету. На сусьветным першынстве яму ўдалося дамагчыся выдатнага выніку ў камбінацыі, дзе Юры заняў высокае 20-е месца. Праз два гады на наступным сусьветным першынстве яму ўдалося палепшыць гэты вынік, падняўшыся на адзін радок уверх. У 2013 годзе Данілачкін прыняў удзел у зімовай Унівэрсіядзе. У хуткасным спуску беларускаму гарналыжнікаў ўдалося трапіць у дзясятку наймацнейшых, паказаўшы 7-ы вынік. Свае адзіныя балы ў рамках Кубка сьвету Данілачкіну ўдалося набраць у лютым 2012 году на этапе сусьветнага Кубку ў Сочы, дзе ў супэркамбінацыі беларускі гарналыжнік паказаў 25-ы вынік.

У 2014 годзе Юры Данілачкін дэбютаваў на зімовых Алімпійскіх гульнях. У Сочы Юры выступіў ва ўсіх пяці дысцыплінах. У хуткасным спуску беларускі гарналыжнік прыйшоў да фінішу 31-м, адстаўшы ад пераможцы аўстрыйца Матыяса Майэра больш, чым на 4 сэкунды. У супэркамбінацыі Данілачкін ня змог завяршыць першы від спаборніцкай праграмы, вылецеўшы з трасы. Таксама яму не ўдалося завяршыць спаборніцтвы ў слаламе і гіганцкім слаламе. У супэргіганце Данілачкін быў 37-мы.

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алімпійскія гульні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алімпійскія гульні Хуткасны
спуск
Супэргігант Гіганцкі
слалам
Слалам Камбінацыя
Сьцяг Расеі Сочы 2014 31 37 DNF DNF DNF

Чэмпіянат сьвету[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат сьвету Хуткасны
спуск
Супэргігант Гіганцкі
слалам
Слалам Камбінацыя
Сьцяг Нямеччыны Гарміш-Партэнкірхэн 2011 DNF 53 43 38 19
Сьцяг Аўстрыі Шладмінг 2013 40 34 51 DNF 20

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]