Юры Гольцаў
Юры Гольцаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 верасьня 1995 (29 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012 | Нёман-Белкард[d] | 14 (0) |
2014—2017 | Нёман Горадня | 4 (0) |
2016—2017 | → Ліда | 48 (0) |
2021—2022 | Акенце Варшава[d] |
Юры Гольцаў (нар. 19 верасьня 1995 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец гарадзенскай футбольнай школы «Белкард». У 2012 годзе выступаў за клюб у Другой лізе, пасьля далучыўся да дублю «Нёману». У 2014 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 19 кастрычніка 2014 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць бабруйскай «Белшыны» (3:1). Да канца сэзону браў удзел яшчэ ў трох матчах каманды, а ў 2015 годзе ўжо выступаў толькі за дубль і не прыцягваўся да асноўнай каманды.
У сакавіку 2016 году быў аддадзены ў арэнду «Лідзе» да канца сэзону[1]. У сакавіку 2017 году арэнда была падоўжаная і на наступны сэзон[2]. Быў адным з асноўных гульцоў каманды. Пакінуў лідзкі клюб па заканчэньні сэзону 2017 году[3]. У пачатку 2021 году прыяднаўся да варшаўскага клюбу «Акэнце» зь пятага дывізіёну Польшчы. У 2022 годзе перабраўся ў «Пломень» з Дэмбэ Вельке.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Ліда | 2016 | Першая ліга | 24 | 0 |
2017 | Першая ліга | 24 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)