Перайсьці да зьместу

Юлія Рыцікава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Юлія Дурэйка»)
Юлія Рыцікава
«Гарызонт (Менск)» — №7
Пазыцыя: Лёгкі форвард
Рост: 180 см
Грамадзянства: Беларусь
Нарадзілася: 8 верасьня 1986 (38 гадоў)
Клюбная кар’ера
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
Мэдалі

Юлія Сяргееўна Ры́цікава (у дзявоцтве Дурэ́йка; 8 верасьня 1986, Смаргонь) — беларуская баскетбалістка. Выступала за нацыянальныя каманды сваёй краіны ўсіх узроўняў: ад юніёраў да дарослых. Гуляе на пазыцыі лёгкага форвард. Майстар спорту Беларусі міжнароднай клясы.

Дэбютавала ў нацыянальнай зборнай у 2005 годзе. Сэзон 2007—2008 практычна цалкам быў прапушчаны з-за траўмы.

Чэмпіёнка рэгулярнага сэзону Poland-PLKK-2010. Бронзавы прызэр жаночай Балтыйскай лігі 2011 году.

Чэмпіёнка Беларусі 2011, 2016, пераможца Кубку Беларусі 2015 году, пераможца Кубку Эўропы 2011/2012.

Увайшла ў склад беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра.

16 ліпеня 2011 году ажанілася з Аляксеем Рыцікавым. 15 ліпеня 2013 году ў г. Менску нарадзіла сына.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]